Апошнім часам увага сусветнай супольнасці засяроджана вакол падзей на паўднёвым усходзе Украіны. Зацягнуты ўнутраны канфлікт у нашых суседзяў, узброеныя правакацыі з боку ўкраінскіх сілавікоў у адносінах да жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей абвастрыліся ў апошнія дні да крытычнай кропкі. Кіраўнікі абласцей звярнуліся да Прэзідэнта Расіі з просьбай прызнаць незалежнасць рэспублік. У панядзелак Прэзідэнт Расіі падпісаў указы аб прызнанні самастойнасці Данецкай народнай рэспублікі і Луганскай народнай рэспублікі. У сваю чаргу Прэзідэнт Беларусі звярнуўся да жыхароў “незалежнай”, акцэнтаваўшы ўвагу, што адзіна правільнае выйсце з сітуацыі – шлях міру і згоды. Заклікі кіраўніцтва краін-суседак, людзей, пражываючых на тэрыторыі ваенных дзеянняў, засталіся непачутымі ўладай Украіны. У выніку, Расія вымушана была пачаць спецыяльную ваенную аперацыю па вызваленню мірных жыхароў Данбаса. Усе гэтыя падзеі актыўна абмяркоўваюцца ў грамадстве, выказваюцца розныя меркаванні, але людзі сыходзяцца ў адным: трэба выкарыстоўваць усе шанцы, каб не пралівалася кроў ні ў чым не павінных людзей. З болем у сэрцы сочыць за навінамі ва Украіне сям’я Марозька (на здымку) з вескі Вышалаў. Луганская вобласць – іх ранейшая радзіма.

Мы ведаем цану міру

Сустрэча з Наталляй і Суліко Марозька адбылася ў маляўнічым кутку ў іх новым, прыгожым доме ў вёсцы Вышалаў. Гаспадары адразу прыцягваюць да сябе: адкрытыя, шчырыя і шчаслівыя.
– Паглядзіце, каля дома прыгожае возера, мясцовыя яго называюць “Максімавым”. Названа яно было ў гонар майго дзеда, які жыў тут, – расказвае Суліко Хасанавіч. – Калі да нас прыязджаюць дзеці са сваімі сем’ямі, мы любім пасядзець на беразе гэтага возера. Адчуць усё хараство палескай прыроды. Нацешыцца мірам, спакоем, сустрэчай з дзецьмі і ўнукамі.
Суліко і Наталля – украінцы. Луганская вобласць была іх домам. У тым ранейшым жыцці ў іх было жыллё, у якім нарадзіліся і раслі дзеці, любімая праца, сябры і вялікія планы на будучыню. Неспакойная сітуацыя на малой радзіме прымусіла галаву сям’і задумацца пра іх далейшы лёс.
– Цяжка было адрывацца ад абжытага месца, але боязь за будучыню дзяцей прымусіла мяне прыняць рашэнне пераехаць у Беларусь, на Петрыкаўшчыну, дзе стаяў дом майго дзеда, – працягвае гаспадар дома. – На Украіне прадалі кватэру. Сабралі самае неабходнае з рэчаў. Па прыездзе працаўладкаваліся ў аддзяленне сувязі, любой працы не баяліся, напэўна, працавалі ўдвая, каб уладкаваць жыццё.
– Калі мы з’язджалі з Луганскай вобласці, мне было вельмі страшна пачынаць усё спачатку ў чужой краіне. Але Беларусь нас прыняла як родных , людзі пад-трымалі, – уступае ў размову Наталля Мікалаеўна. – Паглядзіце, у нас усё атрымалася. Мы атрымалі беларускае грамадзянства, пабудавалі дом, дзеці нашы атрымалі беларускую адукацыю і працаўладкаваліся ў абласным цэнтры. Ведаеце, пражыўшы ў Беларусі год, я перавязла да сябе сваіх бацькоў з Украіны, якія, як і мы, ні дня не пашкадавалі, што пераехалі ў Беларусь.
Мае суразмоўцы не ўтойваюць: падзеі ва Украіне абмяркоўваюць штодня і сыходзяцца на думцы што народ Данбаса стаміўся ад нягод вайны, ад блакады, ад усіх эканамічных цяжкасцяў.
– Вельмі цяжка жыць па-за Радзімай. Не дай бог, камусьці такое перажыць. Але і працягваць заставацца заложнікамі ваенных дзеянняў вельмі страшна, – лічыць Наталля Мікалаеўна. – Таму я ўпэўнена, што жыхары абвешчаных тэрыторый з нецярпеннем чакаюць запаветны дакумент, які пацвердзіць іх расійскае грамадзянства. І такіх людзей на нашай былой Радзіме тысячы.
У канцы нашай размовы мяне ўразілі шчырасцю словы гаспадара дома:
– Усё, што тычыцца Беларусі – тычыцца і нас. Мы лічым сябе часткай гэтай краіны, падтрымліваем змены, якія адбываюцца. Беларусь не пакінула нас у бядзе. А той, хто працягвае руку дапамогі, выклікае толькі давер і павагу.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о