Абаронцам Айчыны  прысвячаецца…

Штогод 23 лютага мы віншуем усіх мужчын, хто абараняў, абараняе і будзе абараняць нашу родную зямлю. Менавіта на іх ускладаецца ганаровы абавязак быць абаронцамі Айчыны. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і падзякі тым, хто мужна абараняў родную зямлю ад захопнікаў, і тым, хто ў мірны час нясе нялёгкую і адказную службу.
На базе дзяржаўнай установы “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, у аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту адбылася конкурсна-гульнявая праграма “Аты-баты, ішлі салдаты…” для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Удзельнікі не толькі папоўнілі свой багаж ведаў, але і прадэманстравалі эрудыцыю, кемлівасць, спрыт і шпаркасць рэакцыі. Весела і лёгка справіліся з цікавымі конкурсамі. Святочнае мерапрыемства, прайшло цікава, ярка і прынесла буру станоўчых эмоцый прысутным.

Таццяна Голуб,
загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў
і грамадзян сталага ўзросту.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о