Майстар сваёй справы

0
284

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дзяржаўнай установе “Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр” адбылося ўрачыстае ўручэнне медалёў “3a бездакорную службу” і юбілейных медалёў да 85-годдзя Гомельскай вобласці.

Майстар сваёй справы

Прыемна адзначыць, што сярод узнагароджаных у гэты дзень была прадстаўніца нашага раёна.
Так, юбілейная ўзнагарода губернатарам вобласці Іванам Крупко ўручана Валянціне Фалеевай (на фота), майстру народных мастацкіх  промыслаў па саломапляценні і аплікацыі саломкай дзяржаўнай установы культуры “Петрыкаўскі раённы Дом рамёстваў”.
Як майстар сваёй справы, Валянціна Леанідаўна вось ужо больш за 30 гадоў прапагандуе саломапляценне праз прафесійныя майстар-класы, дэманструе свае вырабы на раённых, абласных, рэспубліканскіх выставах, конкурсах, фестывалях. Саламяныя шэдэўры ад Валянціны Фалеевай неаднаразова былі прадстаўлены на рэспубліканскіх фестывалях “Славянскі базар”, “Берагіня”, “Кліч Палесся”, “Вясновы букет”, “Аўцюкі”. Была майстар пераможцай абласных конкурсаў “Беларуская лялька” і “Аплікацыя і саломапляценне”. Яе вырабы запатрабаваныя не толькі ў Беларусі, але і за межамі нашай краіны. Пра таленавітасць і майстэрства Валянціны распавядаюць публікацыі ў перыядычным друку і трансляцыі яе майстар-класаў на беларускім тэлебачанні.
Мы віншуем Валянціну Леанідаўну з узнагародай, жадаем ёй натхнення, новых творчых праектаў і перамог.

Галіна КАЗАК, фота gp.by.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о