Свяціцелю отча Лука, малі Бога пра нас!

0
233

Свяціцелю отча Лука, малі Бога  пра нас!Свяціцель Лука (Валянцін Феліксавіч Война-Ясенецкі) – нашчадак старадаўняга княжацкага роду – нарадзіўся 27 красавіка 1877 года ў горадзе Керчы. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў Кіеве стаў урачом і працаваў у земскіх бальніцах. Вясной 1917 года ён пераехаў у Ташкент, дзе стаў галоўным хірургам. Узрушаны рэвалюцыйнымі падзеямі, грамадзянскай вайной на радзіме, вядомы ў Туркестане хірург Война-Ясенецкі 2 лютага 1921 года прымае святарскі сан, каб з гэтага часу лячыць з Божай дапамогай не толькі целы, але і душы чалавечыя. Пасля пасвячэння на працягу двух гадоў айцец Валянцін, будучы загадчыкам універсітэцкай кафедры аператыўнай хірургіі, у святарскай расе чытаў лекцыі студэнтам. У гэты час ён піша сваю галоўную навуковую працу “Нарысы гнойнай хірургіі”, якая і для сучасных урачоў аказвае неацэнную карысць. У 1923 годзе айцец Валянцін прыняў манаскі пострыг з імем Лука. З гэтага часу ў будучага свяціцеля пачынаецца шматпакутны шлях выгнанняў і турмаў. У гады вайны 1941-1945 гадоў прафесар Лука аперыраваў параненых у ваенных шпіталях. У 1946 годзе свяціцель Лука стаў архіепіскапам Крымскім і Сімферопальскім.
Усе гады служэння Госпаду ў святарскім сане архіепіскап Лука не пакідаў урачэбную практыку. Дзякуючы атрыманаму ад Бога цудоўнаму дару цаліцеля, свяціцель Лука пры жыцці шмат дапамагаў хворым і шукаючым выратавання людзям. І па адыходзе ў вечнасць урач і цаліцель Лука дапамагае ўсім нам пакутуючым шматлікімі душэўнымі і цялеснымі нядугамі па меры веры.
Свяціцелю отча Лука!
Малі Бога пра нас!
Дзень памяці Свяціцеля Лукі архіепіскапа Крымскага і Сімферопальскага здзяйсняецца 11 чэрвеня.
Па благаславенні Найсвяцейшага Леаніда епіскапа Тураўскага і Мазырскага ў храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Петрыкава знаходзіцца абраз і каўчэг з часціцай мошчаў свяціцеля Лукі архіепіскапа Крымскага і Сімферопальскага.
Абраз і каўчэг з часціцай мошчаў свяціцеля Лукі будуць у храме Свяціцеля Мікалая Цудатворца з 6 па 15 ліпеня.
Пакланіцца святыням можна з 8 да 14 гадзінаў штодня.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о