Купалле – народнае свята

0
453

Купалле – народнае свята

У ноч з 6 на 7 ліпеня адзначалася свята Купалле. Лічыцца, што вада ў рэках і азёрах набывае ў гэтую ноч гаючую сілу, таму і пайшоў звычай абліваць адзін аднаго вадой. У народзе існуе і іншая назва гэтага свята: Іван зёлак, Іван каляровы. Травы, сабраныя на Купалле вылечваюць, таму ў гэты дзень нарыхтоўвалі лячэбную траву празапас. А яшчэ ў гэтыя дні дзяўчаты плялі вянкі з палявых кветак, якія баранілі ад нячыстай сілы.

Таксама лічыцца, што рэкі ў гэту ноч свецяцца асаблівым прывідным святлом, а звяры, птушкі і нават дрэвы атрымліваюць дар мовы. У ноч а 12-й гадзіне зацвітае папараць-кветка. Хто знойдзе яе – атрымае здольнасць бачыць схаваныя ў зямлі клады і разумець мову звяроў. Каб адшукаць яе, трэба выправіцца ноччу ў лес аднаму і зайсці ў такі гушчар, каб не чуць ні пеўняў, ні сабак з навакольных вёсак. Папараць-кветка маленькая, але яна ззяе ў цемры яскравым агеньчыкам.

На гарадскі пляж № 1 у чацвер традыцыйна сышлося шмат народу. Народнае святкаванне Купальскай ночы заўсёды атрымлівала на Петрыкаўшчыне шырокі размах, і сёлетнія мерапрыемствы сталі не выключэннем.

Гараджан і гасцей Петрыкава парадавалі сваімі музычнымі і танцавальнымі нумарамі артысты з Пціцкага і Конкавіцкага сельскіх дамоў народнай творчасці.

Прыйшлася да спадобы і тэатралізаваная пастаноўка раённага Дома культуры, што была аздоблена разнастайнымі віктарынамі і конкурсамі.

Частка гасцей з задавальненнем назірала за падзеямі, выпіваючы халодныя напоі, а другая – прымала ўдзел у спаборніцтвах. Тут і перацягванне каната, і кіданне кольцаў, і конкурс асілкаў. Не абышлі прыгажуні і конкурс на самае хуткае пляценне вянка.

Кульмінацыяй мерапрыемства сталі спушчаныя Купалінкамі вянкі на воды Прыпяці і, канешне, рытуальнае спальванне пудзіла.

Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята Купалле – народнае свята

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о