Сярод перадавікоў, што сёння атрымаюць узнагароду – Мікалай Марціновіч. Паказчыкі працаўніка ўражваюць: мужчына паказаў выдатны вынік, заняўшы другое месца на ўборцы зерневых і зернебабовых сярод экіпажаў камбайнераў і разам з памочнікам Сяргеем Моўка намалаціў 1206 умоўных тон зерня. Апрача гэтага, аграрый быў лепшым сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, што ажыццяўлялі перавозку травяных кармоў ад кармаўборачных камбайнаў і машын і здолеў транспарціраваць 11797 тон зялёнай масы.

Мікалай Марціновіч на палетках з дзяцінства
Сярод перадавікоў, што сёння атрымаюць узнагароду – Мікалай Марціновіч

Тыдзень таму Мікалаю Марціновічу ўручаў узнагароду губернатар вобласці Іван Крупко на абласных Дажынках у Добрушы. А сёння хлебароб зноў змяніў працоўную вопратку на святочны касцюм. Сакрэт свайго поспеху аграрый вызначае лаканічна, але ёміста: “Любы поспех будзе толькі тады, калі справа па душы. А калі працу сваю не любіш, то і паказчыкаў не даб’ешся”.

Мікалай Марціновіч на палетках з дзяцінства
Тыдзень таму Мікалаю Марціновічу ўручаў узнагароду губернатар вобласці Іван Крупко на абласных Дажынках у Добрушы
Мікалай Марціновіч на палетках з дзяцінства
Сакрэт свайго поспеху аграрый вызначае лаканічна, але ёміста: “Любы поспех будзе толькі тады, калі справа па душы. А калі працу сваю не любіш, то і паказчыкаў не даб’ешся”.

Мікалай Мікалаевіч родам з вёскі Вялаўск, што зараз адносіцца да Мазырскага раёна. Бацькі нашага героя таксама працавалі ў галіне сельскай гаспадаркі. Маці, Валянціна Сцяпанаўна, якая, на жаль, ужо пайшла з жыцця, працавала ў аддзеле кадраў, а бацька, Мікалай Паўлавіч, усё жыццё шчыраваў на палетках механізатарам. “Яшчэ з маленства мне падабалася назіраць за работай таты, так і з’явілася любоў да зямлі. Калі мне было 13 гадоў, да жніва мы з бацькам стварылі свой экіпаж: ён – камбайнер, а я яго памочнік. Так пачаўся мой шлях на ніве і зараз я ўжо рыхтую свайго вучня – пляменніка Уладзіслава Марціновіча”.

Мікалай Марціновіч на палетках з дзяцінства
«Зараз я ўжо рыхтую свайго вучня – пляменніка Уладзіслава Марціновіча”, — адзначыў Мікалай.

У школе Мікалай атрымаў правы кіравання машынай і трактарам і пасля службы абраў лёс хлебароба: “Мне падабаецца мая стваральная справа: узараць, пасеяць, назіраць як узрастаюць і наліваюцца каласы, а потым рупліва збіраць ураджай. Да спадобы разумець сваю карысць і атрымліваць асалоду ад вынікаў няхай і цяжкай, але шчырай працы”, – адзначыў механізатар.

Мікалай Марціновіч на палетках з дзяцінства
У КСУП “Палессе-Аграінвест” мужчына працуе ўжо 16 гадоў.

У КСУП “Палессе-Аграінвест” мужчына працуе ўжо 16 гадоў. Зараз ён на сваім “Беларусе-3022” заняты на зборы апошняй кукурузы на сілас. Потым пачнецца ўнясенне арганікі і ўзворванне глебы. З пачаткам маразоў праца на палетках будзе скончана, тэхніка адправіцца на кансервацыю, а Мікалай Марціновіч атрымае адпачынак.

Мікалай Марціновіч на палетках з дзяцінства
Зараз Мікалай Марціновіч на сваім “Беларусе-3022” заняты на зборы апошняй кукурузы на сілас. Потым пачнецца ўнясенне арганікі і ўзворванне глебы. З пачаткам маразоў праца на палетках будзе скончана, тэхніка адправіцца на кансервацыю, а Мікалай Марціновіч атрымае адпачынак.

Мікалай Марціновіч на палетках з дзяцінства

“Вольны час хачу прысвяціць сям’і. Мы жывем у Петрыкаве і разам з жонкай Аленай выхоўваем дачку Анастасію, што вучыцца ў 9-м класе гарадской гімназіі. У планах ажыццявіць прафілактыку ўласнага аўто, пэўныя рамонтныя работы ў кватэры, ну і, канешне, любімая справа – кулінарыя. Ведаеце, мы, дзеці вясковыя, з ранняга ўзросту прывучаныя былі дапамагаць бацькам. Бацьку я дапамагаў па гаспадарцы і на палетках, матулі – у хатніх справах. З таго часу і прызвычаіўся гатаваць, вельмі падабаецца мне гэтая справа”.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о