Сонечнае надвор’е, якое радавала нас сваім цяплом амаль увесь жнівень, дазволіла нашым хлебаробам у самыя аптымальныя тэрміны ўбраць спелую збажыну з палеткаў. Вянцом сёлетняга жніва сталі раённыя Дажынкі, якія праходзяць у райцэнтры. Улічваючы, што заўтра Дзень працаўнікоў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўчай прамысловасці, сёння, на свяце працаўнікоў АПК, мы ўшаноўваем і гаворым словы падзякі ўсім аграрыям, хто днём і ноччу, у любое надвор’е стаіць на абароне нашай харчовай бяспекі.

На Петрыкаўшчыне адзначаюць свята хлебаробаў На Петрыкаўшчыне адзначаюць свята хлебаробаў На Петрыкаўшчыне адзначаюць свята хлебаробаў

Петрыкаўшчына сельскагаспадарчая – гэта тры камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствы, сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства “Палессе-Аграінвест”, пяць адкрытых акцыянерных таварыстваў, адкрытае акцыянернае таварыства “Петрыкаўскі аграсэрвіс”, сямнаццаць фермерскіх гаспадарак. Гэта амаль шэсцьдзесят шэсць тысяч гектараў зямлі, вытворчасць малака, мяса, зерня, бульбы, садавіны, кармоў, за якімі стаіць праца больш за тысячу трыста нашых землякоў: работнікаў, спецыялістаў, кіраўнікоў.

На Петрыкаўшчыне адзначаюць свята хлебаробаў На Петрыкаўшчыне адзначаюць свята хлебаробаў На Петрыкаўшчыне адзначаюць свята хлебаробаў На Петрыкаўшчыне адзначаюць свята хлебаробаў

У ганаровым першым шэрагу – лепшыя, чыёй працай мы ганарымся.

Па вытворчасці малака – УП “Палессе-Аграінвест”, ААТ “Агра-Ляскавічы”, КСУП “Чалюшчавічы”, па вырошчванню мяса – УП “Палессе-Аграінвест”, КСУП “Чалюшчавічы”, ААТ “Камаровічы”, па намалоту зерня – УП “Палессе-Аграінвест”, КСУП “Чалюшчавічы”, ААТ “Камаровічы”, КСУП “Запаветы Ільіча”, па нарыхтоўцы бульбы – ААТ “Камаровічы”, садавіны – ААТ “Агра-Ляскавічы”.

Наперадзе новыя мэты і новыя задачы. Упэўнена, нашым аграрыям пад сілу многае. Лістапад – не толькі час падсумаваць здабыткі, але і пачуць добрыя словы за свае старанні. Мы вам кажам дзякуй, працаўнікі палёў і фермаў, за прафесійную, зладжанную і нялёгкую працу, за вырашчаны вашымі рукамі хлеб, за малако і мяса. Ваша дзейнасць – жыцця ўсяго аснова!

Будзьце заўсёды здаровымі, шчаслівымі і поўнымі сіл!

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота Арцема ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о