Алеям – быць

0
117

Заўсёды з вялікай радасцю і задавальненнем успрымаю навіну пра чарговую высаджаную алею. Прыемна ўсведамляць, што ў горадзе з’явіўся яшчэ адзін зялёны куточак.
Вось толькі часам даводзіцца назіраць і такую карціну (на фота). Пасадзілі дрэўцы і нібы забыліся пра іх. Ці прыжылося яно, ці не зламалі хуліганы – пытанні, якімі, лічу, павінны абавязкова цікавіцца адказныя службы.
Прагаліны ж у гарадскім парку сведчаць пра тое, што ўлік “зялёнай гаспадаркі” калі і вядзецца, то неналежным чынам. Кампенсацыйная пасадка таксама ажыццяўляецца не заўсёды своечасава – вось і зіяюць прагаліны не адзін сезон. Вядома, не толькі па суб’ектыўных, але і па аб’ектыўных прычынах не кожнаму саджанцу суджана стаць моцным і прыгожым дрэвам, таму гэтыя моманты варта адсочваць і своечасова ажыццяўляць кампенсацыйную пасадку. Ранняя вясна – цудоўны для гэтага час.
Безумоўна, новыя зялёныя зоны – справа добрая і неабходная, аднак варта навесці парадак на ўжо існуючых.

В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о