У Дзень Перамогі на стадыёне спартыўна-аздараўленчага комплексу “Прыпяць” прыхільнікі самай папулярнай у свеце гульні высвятлялі, якому з клубаў дастанецца Кубак раёна па футболе.

Каманда-дэбютант заваёўвае Кубак Каманда-дэбютант заваёўвае КубакНа турнір заявілася пяць каманд, чатыры з якіх вядомыя заўзятарам па мінулым сезоне: гэта дзеючы ўладальнік трафея “Гарняк” Петрыкаўскага рудаўпраўлення, дружына ФСК “Ураджай”, футбольны клуб “Курыцічы” і калектыў “Лігіянер”. Да футбалістаў далучылася каманда “Меліяратар” Петрыкаўскага ПМС.
З-за няцотнай колькасці ўдзельнікаў, адна з каманд пачынала барацьбу за Кубак адразу з паўфінала. “Шчаслівы квіток” на жэраб’ёўцы выцягнуў прадстаўнік “Лігіянера” – клуба, які лічыўся аўтсайдзерам турніра.

У першым матчы чвэрцьфінала сышліся прадстаўнікі калійнай і меліярацыйнай галін. Сустрэчу гэтую можна было ўмоўна назваць “Усё, альбо нічога”, бо пераможцы рухаліся далей па сеці-ве Кубка, у той час як прайграўшыя, безумоўна, выбывалі з турніра, заняўшы апошняе, пятае месца. Меліяратары былі крыху мацней за салевікоў і мінімальна абыгралі апанентаў з лікам 3:2. Крыўдна, але згодна з рэгламентам “Гарняк” развітаўся з трафеем.

У другой гульні 1/4 фінала сілаю мераліся адзіны вясковы клуб турніра “Курыцічы” з чэмпіёнамі раёна – “ураджаеўцамі”. Гульня была роўная, але вяскоўцы ўсё ж здолелі выйсці наперад і скончылі матч з лікам 1:0 на сваю карысць, адразу патрапіўшы ў фінальны этап Кубка.

Паўфінал правяраў спрытнасць самых маладых удзельнікаў турніра. Спачатку “Лігіянер” “здаваў іспыт” прадстаўнікам Петрыкаўскага ПМС, прайграўшы 0:4. Потым спрабаваў сябе ў гульні з “Ураджаем” за званне бронзавага прызёра Кубка, але і тут сапернікі былі на галаву вышэй – 0:3 і “ўраджаеўцы” ўзыходзяць на трэцюю прыступку п’едэстала.

У фінале на поле выйшлі клубы “Курыцічы” і “Меліяратар”. І калі напачатку вяскоўцы яшчэ давалі бой, но да канца сустрэчы канчаткова “расклеіліся” пад націскам спартыўнага калектыва ПМС – 5:0 і “Меліяратар” святкуе перамогу, а “Курыцічы” займаюць 2-е месца.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о