Раённы этап конкурсу дзіцячага малюнка “Нам свет завешчана берагчы”, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вызначыў імёны пераможцаў, якія потым прадставілі раён на вобласці.

Векапомнае  ў малюнках
Малюнак Марыі Кабановіч
Векапомнае  ў малюнках
Малюнак Варвары Масянковай
Векапомнае  ў малюнках
Малюнак Мацвея Грыцкевіча
Векапомнае  ў малюнках
Малюнак Анастасіі Марціновіч

Добра выканалі ўсе ўмовы конкурсу і былі адзначаны ў Гомелі вучні з Петрыкаўскага раёна: Варвара Масянкова, вучаніца ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, з работай “Яны ваявалі за Радзіму” заняла 1 месца, гімназіст Мацвей Грыцкевіч з работай “Подзвіг героя” – 2 месца, Марыя Кабановіч, вучаніца ДУА “Макарыцкі дзіцячы сад-базавая школа”, з карцінай “Дарагія мае ветэраны” ўзяла прыз ад ААТ “Беларусбанк”, гімназістка Анастасія Марціновіч – дыплом фіналіста.
Конкурс быў арганізаваны з мэтай выхавання ў падрастаючага пакалення паважлівага стаўлення да памяці абаронцаў Айчыны, да гераічных подзвігаў воінаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о