З 28 па 29 красавіка ў Гомелі прайшлі абласныя спаборніцтвы па баскетболе 3х3 сярод юнакоў і дзяўчат 2007-2008 гадоў нараджэння, у праграме абласной спартакіяды “Спорт для ўсіх”.

3х3 = 2 месца!У спаборніцтвах прымала ўдзел каманда Петрыкаўскага раёна. Дружына юнакоў складалася з навучэнцаў гімназіі, якіх трэніраваў Уладзімір Харланаў. Каманду дзяўчат прадстаўлялі навучэнкі Капцэвіцкай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Валерыя Такуна.

Пасля выступлення ў сваёй падгрупе разам з камандамі з Лельчыцкага і Веткаўскага раёнаў, нашыя хлопцы падзялілі з апанентамі месцы з 4-га па 6-е.
Дзяўчыны, што трапілі ў падгрупу з камандамі Гомельскага і Акцябрскага раёнаў, занялі выніковае другое месца турніра. Віншуем з высокім дасягненнем!

Наталля СУДЗІБАР,
дырэктар “Петрыкаўскага раённага ФСК “Ураджай”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о