30 красавіка на сцэне Мышанскага гарадскога Дома культуры для ўсіх аматараў і знаўцаў танцавальнага мастацтва адбыўся традыцыйны справаздачны канцэрт дзіцячага харэаграфічнага ансамбля “Задорынкі”.

ледачам была прадстаўлена праграма як з новых, так і ўжо любімых танцавальных кампазіцый мінулых гадоў. Лёгкая музыка, усмешкі гасцей у зале, добры настрой – усё садзейнічала правядзенню мерапрыемства ў цёплай сяброўскай атмасферы.
Пры поўным аншлагу харэаграфічны ансамбль здзівіў гледачоў новымі танцавальнымі пастаноўкамі – “Куточак Беларусi”, “До-рэ-мі”, “Забава”, “Пярышка”, вальс “Вясновая фантазія”, “Субацея”, “Стылягі”.

Танцавальная карусель Танцавальная карусель Танцавальная карусель
Асобна хацелася б сказаць пра маленькіх удзельнікаў калектыву. Танцавальныя пастаноўкі “Гарэзы”, “Чунга-Чанга”, “Добры настрой”, гавораць самі за сябе. Разнастайнасць танцавальных элементаў, яскравыя стылізаваныя касцюмы дазвалялі маленькім артыстам раскрыць задуманы вобраз.

Танцавальная карусель Танцавальная карусель
Выпускнікі ансамбля – Ксенія Гвоздзь і Кірыл Дарошка – прадставілі публіцы вальс “Вясновая фантазія” – рамантычную гісторыю, расказаную мовай танца. Як кранальна, як хвалююча яны танчылі!
Дружнымі апладысментамі былі сустрэты харэаграфічныя кампазіцыі – “Суніца-ягадка”, “Аты-баты”, “У лесе прыфрантавым”.

Нечаканым падарункам для ўсіх гледачоў было выступленне былой выпускніцы ансамбля Яны Супруненка. Яна працягвае навучанне харэаграфічнаму мастацтву ў Гомельскім каледжы мастацтваў імя М. Сакалоўскага. “Гарэзлівая казачка” і “Субацея” – перанеслі гледача ў выдатны яркі свет народнага танца, а лірычныя “Думы окаянныя” прымусілі трошкі пасумаваць.
Дзіцячая школа мастацтваў – гэта адна вялікая і дружная сям’я і, вядома ж, у той цудоўны дзень навучэнцы музычнага аддзялення не засталіся абыякавымі і прыйшлі павіншаваць сваіх сяброў з выпускным. Свае музычныя падарункі прапанавалі салісты: Вікторыя Сітнік і Аляксей Браім. Вакальныя нумары прагучалі ў выкананні Лізаветы Стрыгун, Дар’і Драбніцы і Юліяны Герасіменка.
Справаздачны канцэрт – гэта заўсёды вельмі эмацыйная падзея, якая выклікае хваляванне і радасць, да яе старанна рыхтуюцца на працягу ўсяго года і з нецярпеннем чакаюць. Кожны канцэртны нумар здзіўляў гасцей, запрашаў у сваю гісторыю.
Удзельнікі ансамбля выказваюць падзяку адміністрацыі школы ў асобе дырэктара школы мастацтваў Святланы Шамолавай за набыццё народнага танцавальнага абутку, а таксама бацькам навучэнцаў – за дапамогу ў пашыве сцэнічных касцюмаў.

Ірына Супруненка.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о