Гісторыка-краязнаўчаму музея Капаткевіцкай сярэдняй школы – 35 год

0
1490

2 лютага 1988г, 35 гадоў назад, адбылося адкрыццё гісторыка-краязнаўчага музея Капаткевіцкай сярэдняй школы.

Пачатак музейнай справе ў Капаткевіцкай сярэдняй школе паклаў школьны клуб “Пошук”, які пачаў сваю працу ў 1982г. Члены школьнага клуба, навучэнцы і настаўнікі школы, ажыццяўлялі збор экспанатаў для будучага музея. У 1985г. быў адкрыты “Музей баявой славы”  у школе. Але пошукавая работа працягвалася, што дазволіла праз тры гады стварыць і гісторыка-краязнаўчы музей.

Гісторыка-краязнаўчаму музея Капаткевіцкай сярэдняй школы – 35 год

Пачаткам фондавых калекцый экспазіцыі сталі прадметы, фатакарткі і дакументы, сабраныя школьнікамі і настаўнікамі пад кіраўніцтвам Солахава Аляксея Васільевіча.

Акрамя дырэктара, вялікі ўклад у стварэнне музея ўнеслі настаўнікі Драгун Святлана Віктараўна, Вабішчэвіч Галіна Мікалаеўна, Лазарчук Любоў Мікалаеўна, Сацута Святлана Фёдараўна, Алексіевіч Людвіг Лявонцьевіч, Касякова Марыя Яфімаўна, Пінчук Ніна Васільеўна, Сітнікава Ларыса Леанідаўна, Вабішчэвіч Уладзімір Мікалаевіч, Дармель Валянціна Мікалаеўна, Самбук Ніна Мінаўна, Антанішын Валянцін Максімавіч, сакратар-машыніст школы Кайчук Наталля Васільеўна.

У 1991г. ў сувязі з распачатым будаўніцтвам прыбудовы да школы музей быў часова зачынены.

У 2003г. намаганнямі тагачаснага дырэктара Пінчук Ніны Васільеўны праца музея была адноўлена. Да 140-годдзя з даты адкрыцця першай адукацыйнай установы ў Капаткевічах пад гісторыка-краязнаўчы музей Капаткевіцкай сярэдняй школы было выдзелена асобнае памяшканне. Экспанаты былога “Музея баявой славы” леглі ў аснову ваенна-гістарычнай экспазіцыі “Вайна ў гісторыі Капаткевіч”.

У 2021-2022гг. была праведзена рэканструкцыя экспазіцыі, прысвечанай ваенным падзеям у гісторыі пасёлка. Да гэтай работы ахвотна падключыліся настаўнікі, а таксама вучні школы, выхаванцы аб’яднанняў па інтарэсах “Музеязнаўства” і “Пошук”. У справах, да якіх нельга было прыцягнуць дзяцей, аказвалі дапамогу і проста знаёмыя, як, напрыклад,  Еўтушэнка Іван і Махлай Віктар з Залесся. Асаблівасць ідэі была ў тым, каб стварыць экспазіцыю сваімі рукамі, выкарыстоўваючы другасныя матэрыялы, што дазваліла б знізіць расходы.Гісторыка-краязнаўчаму музея Капаткевіцкай сярэдняй школы – 35 год

Так стэнды, прысвечанныя перыяду ўстанаўлення савецкай улады на терыторыі былога Капаткевіцкага раёна, а таксама партызанскаму руху  выраблены з фанерных шчытоў, якія былі асновамі экспазіцыі “Музея баявой славы”, адкрытага ў 1985г. Асновай экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа, сталі драўляныя рамы з хаты, пабудаванай ветеранам Вялікай Айчыннай вайны, абаронцам Ленінграда, Гумарам Мацвеям. Атрымаўшы два ранення, Мацвей Нікіфаравіч выжыў і прыехаў у наш пасёлак, каб аднаўляць зруйнаваную вайной гаспадарку і сам пабудаваў дом для сваёй сям’і. Мы палічылі, што гэта будзе сімвалічна – хата зроблена ўручную, так як і тыя, што спалены акупантамі ў Капаткевічах у чэрвені 1943г. Хата пабудавана чалавекам, які прайшоў вайну, бачыў усе яе жахі. Але, калі глядзіш на экспазіцыю, здаецца, што гэта рамы з розных будынкаў, таму што памеры іх неаднолькавыя. Віртуозна абпаленыя настаўнікам тэхнічнай працы Захарчанка С.М., нібыта падабраныя сярод вогнішчаў 1943г., яны распавядаюць пра жудасныя падзеі вайны.

Гісторыка-краязнаўчаму музея Капаткевіцкай сярэдняй школы – 35 год

Хто наведваў музей Капаткевіцкай школы, той напэўна звярнуў увагу, што фігура салдата з экспазіцыі, прысвечаннай вызваліцелям, нагадвае мемарыял пад Ржэвам. Гэта таксама не выпадкова, таму што актыў музея вам можа расказаць пра ураджэнцаў былога Капаткевіцкага раёна, якія трапілі ў палон пад Ржэвам і загінулі ў фашысцкіх засценках. Журавы – гэта таксама і сімвал душ салдат-вызваліцеляў, прадстаўнікоў 20-ці нацыянальсцей і народнасцей былога СССР, якія імкнуцца хаця б праляцець над далёкай і нядасягальнай сваёй малой радзімай.

Хочацца спадявацца, што экспазіцыя, створаная настаўнікамі і вучнямі, не аставіць раўнадушным нікога, хто наведае гэты музей. І я лічу пахвальнымі словы аднаго з вучняў школы, які, ўпершыню ўбачыўшы экспазіцыю, сказаў: “Раней у нас былі проста сталы і стэнды з экспанатамі, а зараз у нас музей, як у горадзе!” Магчыма сказана крыху наіўна, але ад чыстага сэрца.

Гісторыка-краязнаўчаму музея Капаткевіцкай сярэдняй школы – 35 год

Музей Капаткевіцкай   сярэдняй школы працягвае слаўныя традыцыі савецкага часу і захоўвае для будучых пакаленняў часцінку роднай рэгіянальнай гісторыі, якая неразрыўна звязана з гісторыяй нашай Радзімы.

І хочацца верыць, што ў музей Капаткевіцкай сярэдняй школы наведвальнікам захочацца вярнуцца зноў.

Надзея Сігай,
інспектар Капаткевіцкага сельвыканкама.

Больш фота https://cloud.mail.ru/public/tRun/nCgudxrWq

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о