Сумны сюжэт са светлым працягам

0
1364

Сумны сюжэт са светлым працягам

Мабыць, самая драматычная гісторыя ў пабудоў сакральнай архітэктуры. Не лепей за іншыя помнікі дойлідства складаўся лёс петыкаўскага Свята-Узнясенскага храма.
Пабудаваная ў 1890-м годзе, царква з надыходам савецкай улады была зачынена. Будынак выкарыстоўваўся як склад солі, потым быў прыстасаваны пад воданапорную вежу.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў храме спачатку знаходзіліся падпольшчыкі, а потым фашысты трымалі тут палонных.
У 70-я гады мінулага стагоддзя ва Узнясенскай царкве адкрылі піўны бар, а потым тут адкрылася кафэ “Марожанае”.
У 1991 годзе Свята-Узнясенскую царкву вярнулі праваслаўным вернікам. Храм дачакаўся ўзнаўлення набажэнстваў і рэстаўрацыі.
Гэта адна са шматлікіх гісторый, дзе святло веры перамагае цемру памылак і жорсткасці. Няхай гэтая выява, складзеная з дзвюх фотакартак, старой і сучаснай, будзе напамінам грамадскасці пра часы атэізму і аднаўлення людской годнасці і любові.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара і з архіва “ПН”.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о