Эмоцыі валейбольных баталій

0
581

Працягам двух дзён, 13 і 14 лютага Петрыкаўшчына прымала абласныя спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў 2009 года наражэння і малодшых зборных раёнаў другой групы.Эмоцыі валейбольных баталій

Апрача нашых юных валейбалістаў, у турніры ўзялі ўдзел зборныя юнакоў і дзяўчат з Гомельскага, Добрушскага, Жыткавіцкага, Лельчыцкага і Хойніцкага раёнаў. Каманды былі падзеленыя на дзе групы па тры дружыны ў кожнай, дзе мацнейшыя калектывы выяўляліся ў гульнях па кругавой сістэме. Пасля пераможцы груп сыходзіліся ў валейбольнай сустрэчы за першае месца, а зборныя, што занялі ў групах другое месца, змагаліся за трэцюю прыступку п’едэсталу.

Эмоцыі валейбольных баталій

Дзяўчынкі выступалі ў спартыўнай зале гімназіі. Зборная Петрыкаўшчыны, якую прадстаўлялі навучэнкі Конкавіцкай, Чалюшчавіцкай сярэдніх школ і гімназісткі, трапіла ў групу разам з дружынамі Хойніцкага і Гомельскага раёнаў. І калі з хайнічанкамі нашыя зямлячкі разабраліся з лікам 2:0, то вось гамяльчанак перамагчы не ўдалося і пасля паражэння 0:2 петрыкаўскія дзяўчыны занялі другое групавое месца. Наперадзе была гульня з камандай Жыткавіцкага раёна, якая таксама заняла ў суседняй падгрупе другое месца.

Эмоцыі валейбольных баталій

Здавалася, што жыткаўчанкі лепей падрыхтаваныя тэхнічна, але шэраг памылак саперніц, падтрымка і больш акуратная гульня дазволіла нашым зямлячкам урэшце перамагчы 2:1 і забяспечыць сабе трэцяе месца ў турніры.

Эмоцыі валейбольных баталій

Хлопцы ж спаборнічалі ў спартыўнай зале ДЮСШ і другой гарадской школе. Нашыя валейбалісты аказаліся ў адной групе разам з суседзямі з Жыткавіцкага і Лельчыцкага раёнаў. Землякам не спатрэбілася больш за чатыры партыі, каб апынуцца на першым радку групавой турнірнай табліцы. У другой групе перамогу святкавалі юнакі з Гомельскага раёна.

Эмоцыі валейбольных баталій

Зборная Петрыкаўшчыны, спартыўны гонар якой баранілі навучэнцы Конкавіцкай, Лучыцкай і першай гарадской школ, ішла з гамяльчанамі роўна. Але напрыканцы першай партыі нашым рабятам удалося адыграць патрэбныя ачкі. Не менш напружана праходзіла і другая партыя. Гаспадары здолелі забяспечыць сабе неблагі адрыў у шэсць ачкоў, справа дайшла да кантрольнага мяча. Але хваляванне не дазволіла дацягнуць матч да перамогі. Сапернікі дагналі і, урэшце, абыгралі нашых землякоў, перавёўшы вызначэнне пераможцаў да трэцяй, кароткай партыі.

Эмоцыі валейбольных баталій

І тут сілы былі роўныя да апошняга моманту. На жаль, не хапіла нашым валейбалістам крыху сабранасці, каб завяршыць сустрэчу на сваю карысць — 14:16 і гамяльчане святкавалі перамогу. Петрыкаўская зборная заняла другое месца, а на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняліся суседзі ў Лельчыцкага раёна.

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о