У ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” зараз праходзіць выстава мастацкіх работ дзяцей з псіха-фізічнымі асаблівасцямі развіцця па тэме “Мая сям’я”.

Да сямейных каштоўнасцяў праз творчасць

Намеснік дырэктара Цэнтра Наталля Дворнік распавяла, што выстава арганізуецца штогод у красавіку.
– Сёлета выстаўлены работы і дзяцей з дашкольных устаноў адукацыі, і сярэдніх школ з усяго раёна, дзяцей спецыяльных груп, пунктаў карэкцыйнай дапамогі, інтэграваных класаў, – паведаміла ў час размовы Наталля Віктараўна. – Вядома ж, дзецям у вырабе работ дапамагалі іх бацькі. Кожная праца індывідуальная, крэатыўная, маляўнічая. Мы рады, што тэма адгукнулася ў сэрцах нашых навучэнцаў. Прыемна, што праз творчасць мы развіваем у дзяцей павагу да сямейных каштоўнасцяў.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о