Творчасць, гумар, інтэлект і, канешне ж, яе высокасць музыка зліліся разам на  пляцоўцы амфітэатра ў гарадскім парку, дзе гараджан і гасцей горада сабрала традыцыйная суботняя маладзёжная пляцоўка.

Душэўны вечар пад гукі гітарыТой, хто ў цёплы летні вечар прапусціў чарговае свята музыкі і творчасці, – можа толькі пашкадаваць пра сваё неабачлівае рашэнне. І прычын гэтаму некалькі. Па-першае, гаспадарамі сцэны амфітэатра на гэты раз сталі навучэнцы раённага цэнтра творчасці, якія падаравалі прысутным душэўны вечар пад гукі гітары. Па-другое, праграма для моладзі была актуальнай і цікавай – гучалі сучасныя, папулярныя ў маладзёжным асяроддзі кампазіцыі.

Парадаваў той факт, што ў рэпертуары выхаванцаў цэнтра былі нумары і для людзей больш сталага ўзросту, якіх штотыдзень у ліку наведвальнікаў музычных вечароў становіцца болей.

Адзінае, чаго не хапіла асабіста мне ў гэты вечар – масавасці моладзі, для якой, у прыватнасці, і арганізоўвалі канцэртную праграму.
Што да самых маленькіх петрыкаўчан, якія прыйшлі на свята музыкі разам з бацькамі, то больш удзячных слухочоў і ўявіць цяжка: яны былі даволі шчодрыя на апладысменты і актыўныя на падтрымку юных артыстаў.
Вялікі дзякуй усім наведвалікам музычных вечароў за любоў да мастацтва ва ўсіх яго праяўленнях. 25 чэрвеня сваёй творчасцю нас парадуюць артысты раённага Дома культуры.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о