Завіталі да дзетак з падарункам

0
532

У рамках акцыі «105 добрых спраў» і з нагоды 105-годдзя Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама прадстаўнікі РАУС і «БСЖ» наведалі Петрыкаўскую спецыялізаваную школу-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення і цяжкасцямі ў навучанні.Завіталі да дзетак з падарункамЗавіталі да дзетак з падарункамЗавіталі да дзетак з падарункам

Намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Яўгеній Моўка і актывістка раённай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Наталля Дворак падарылі ўстанове сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару на суму 100 рублёў. «Спадзяёмся, што ў хуткім часе займацца спортам вас будзе яшчэ зручней, а актыўны лад жыцця загартуе вашае здароўе. Жадаем вам старанна вучыцца і радаваць сваімі поспехамі бацькоў і педагогаў», — прамовіў Яўгеній Уладзіміравіч.

Завіталі да дзетак з падарункамЗавіталі да дзетак з падарункамЗавіталі да дзетак з падарункам

Праваахоўніку быў таксама ўручаны падарунак — выява міліцыянера, створаная рукамі выхаванцаў установы адукацыі.

Завіталі да дзетак з падарункамЗавіталі да дзетак з падарункам

Арцём ГУСЕЎ.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о