Для карэспандэнтаў нашага выдання з’явілася выдатная інфармацыйная нагода спусціцца ў шахту Петрыкаўскага рудаўпраўлення ААТ “Беларуськалій” – там адкрылі падземны медпункт.

– Днямі пачаў працу падземны пункт аховы здароўя, які абсталяваны ўсім неабходным для аказання медыцынскай дапамогі, – распавёў у час спуску намеснік начальніка службы аховы працы і прамысловай бяспекі Андрэй Смірноў. – Аказанне першай медыцынскай дапамогі – задача з першасных на прадпрыемстве, а калі гаворка заходзіць пра здароўе чалавека пад зямлёй, дзе праца спалучаецца з рызыкай для жыцця – тым больш. Акрамя гэтага, быў абноўлены і наземны медыцынскі пункт. Цяпер ён размешчаны ў новым будынку і абсталяваны сучаснымі прыладамі.
– Раз у квартал мы папаўняем медыцынскія запасы, – дадаў Андрэй Анатольевіч, удакладніўшы, што пункт размешчаны ніжэй за 580 метраў ад гарызонту.

Экстранная дапамога на глыбіні 580 метраў
– Месцазнаходжанне пункта аховы здароўя дазваляе медсёстрам у найкароткія тэрміны прыбыць на магчымае месца здарэння і аказаць пацярпелым медыцынскую дапамогу, – падзялілася з намі старэйшы фельчар Наталля Кавальская. – Наша мэта была скараціць час аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпеламу.
Спецыяліст распавяла, што дзяжурства вядзецца кругласутачна, фельдшары працуюць зменамі па 12 гадзін. Падземны медыцынскі пункт размешчаны такім чынам, каб усе, хто спусціўся, прайшлі агляд на прадмет агульнага стану здароўя, а таксама алкагольнага ап’янення.
– Своечасова аказаная дапамога можа выратаваць чалавеку жыццё, лік ідзе часам на секунды. Важна быць гатовымі, – падсумавала ў канцы гутаркі Наталля.

Экстранная дапамога на глыбіні 580 метраў Экстранная дапамога на глыбіні 580 метраў Экстранная дапамога на глыбіні 580 метраў Экстранная дапамога на глыбіні 580 метраў Экстранная дапамога на глыбіні 580 метраў

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о