Спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння майго першага настаўніка – Анатолія Фядосіка.
Анатолій Сямёнавіч Фядосік нарадзіўся 7-га лютага 1926 года ў вёсцы Кашэвічы. Так атрымалася, што выхоўвала яго і брата Івана адна маці. З дзяцінства Толя добра зведаў цяжкасці сялянскай працы. Навучыўся касіць, хадзіць за плугам, летам даводзілася быць падпаскам. Вучыўся хлопец надта добра. У 1941 годзе скончыў мясцовую сямігодку, збіраўся паступаць у Мазырскі педтэхнікум, але вайна парушыла ўсе планы.

Толя быў фізічна развіты, любіў спорт, у старшых класах быў фізкультурным арганізатарам. У першыя дні вайны юнака запісалі ў народная апалчэнне, якое неўзабаве распалася, бо не было ніякай зброі.

Немцы з’явіліся ў Кашэвічах 2 жніўня 1941 года і паказалі свой
ваяўнічы характар: спалілі ўсе пабудовы, забілі шмат мірных
жыхароў. Асабліва жорстка распраўляліся акупанты з камсамольцамі і камуністамі. Апошнія ўсё ж не сядзелі склаўшы рукі. Пад кіраўніцствам старшыні Кашэвіцкага сельсавета Я. Л. Зізюка распачалі дыверсіі супраць ворага. Яны спальвалі драўля-
ныя масты, што затрымлівала рух на Бабруйск.

Адважны партызан, настаўнік, вучоны

Дужы, смелы падлетак стараўся не пападаць на вочы захопні-
кам. З сябрамі была зроблена ў лесе зямлянка, там нярэдка даводзілася хавацца. А калі быў арганізаваны Капаткевіцкі партызанскі атрад, які базіраваўся
паміж вёскамі Хвойня і Доўгія Нівы, юнак быў залічаны ў развед-
групу. Ён рабіў поўныя рызыкі вылазкі ў варожыя тылы. Толя з ах-
вотай распаўсюджваў газеты “Звязда”, “Бальшавік Палесся”,
якія друкаваліся некаторы час у Фаставічах, Старыне. З якой жы-
вой цікавасцю разбіралі газеты партызаны, сяляне. Як падтрым-
лівала іх маральны стан інфармацыя Савінфармбюро! Там
змяшчаліся таксама сатырычныя творы, якія высмейвалі “новы па-
радак”. Пісаў іх і Толя.

Летам 1943 года Анатолій Фядосік быў уключаны ў дыверсій-
ную группу, якой камандаваў Л. Ф. Круковіч. Ставілася задача: падарваць нямецкі эшалон паміж станцыямі Санкевічы і Мікашэвічы. На заданне ішлі глухімі бало-
цістымі мясцінамі. Тол неслі ўмяшках. І вось спыніліся на адпачынак, расклалі вогнішча, абсыхалі. Надта былі здзіўленыя, каліхлеб аказаўся горкім. Здагадалі-
ся, што віной гэтаму тол. Наблізіўшыся да чыгункі, выявілі нямецкія ДЗАКі, але бой не завязалі.

Адышоўшы ў глыб лесу, спыніліся, падрыхтавалі ўзрыўчатку, пасля ціхенька падпаўзлі да чыгуначнага палатна. Прапусцілі першы пусты цягнік, а потым хуценька
паставілі міны і кінуліся ў густы лес. Неўзабаве загрукаталі колы,
з-пад цягніка рванула полымя, магутны выбух страсянуў наваколле. Пад адхон паляцелі вагоны з жывой сілай і тэхнікай. Застрачылі кулямёты з ДЗАКаў ды і ўца-
леўшыя фашысты адкрылі ўраганны агонь па лесе. Трасіруючыя разрыўныя кулі рассякалі паветра, рваліся у голлі. Але партызаны адыходзілі ўсё далей і далей у
балота на небяспечную адлегласць. Прамоклыя, стомленыя яны доўга блукалі ў незнаёмых мясцінах, аж пакуль не развіднела. У атрад трапілі толькі назаўт-
ра.Ф ашысты аблажылі ў лесе партызанскую брыгаду з усіх
бакоў. Яны вырашылі ў чым бы то не стала расправіцца з народ-
нымі мсціўцамі і кінулі супраць апошніх рэгулярныя часці. Баі
былі такія напружаныя, што грукат кулямётаў і аўтаматаў зліваў-
ся ў няспынны гул. Гітлераўцы спадзяваліся выгнаць партызан
на замерзлае балота. Байцы 125-й партызанскай
брыгады разам з атрадам Героя
Савецкага саюза Ф. І. Паўлоўскага ў дзень трымалі абарону, а ноч-
чу адыходзілі балотам на захад. Людзі ішлі па ледзяной вадзе, неслі параненых. Пасля працяглых баёў выйшлі да Случы. Анатолія, як разведчыка, на-
кіравалі ў 50-ю Жыткавіцкую брыгаду. Для гэтага трэба было пе-
раправіцца праз возера Чырвонае, якое прастрэльвалася і звер-
ху і знізу. Вось калі юнаку спатрэбілася і вытрымка, і фізічная загартоўка. Загад быў паспяхова выкананы ў патрэбны тэрмін.

Вясной 1944 года маладога разведчыка накіравалі ў атрад І. І.
Арцюха, які знаходзіўся ў лесе каля Праходаў. Была пастаўлена
задача выявіць напрамак руху фашыстаў, а таксама вызначыць,
як аднаўляецца чыгунка ў зоне Старушак. З вялікай асцярожнас-
цю разведчыкі перайшлі праз чыгуначнае палатно паміж вёскамі
Старына і Кашэвічы, пасля наведалі Лучыцы, Капцэвічы, Вялікае
Поле, Чалюшчавічы. У гэтых вёсках адбылася сустрэча з сувяз-
нымі, якія ім далі ўсе неабходныя звесткі пра варожыя камунікацыі,
былі абазначаны месцы на карце артылерыйскіх, мінамётных ус-
тановак, кулямётаў, ДЗАКаў. Атрыманыя звесткі дапамаглі пры рас-
працоўцы аперацыі “Баграціён”. Наша артылерыя прыцэльна
знішчала агнявыя кропкі ворага.

30 чэрвеня 1944 года 125-я Капаткевіцкая партызанская брыга-
да сустрэлася з перадавымі часцямі чырвонай арміі. Анатолій
добраахвотна пайшоў на фронт і
ў саставе 265-га стралковага палка ваяваў у Польшчы, Прыбалты-
цы, Прусіі. З сакавіка 1945 года па красавік
1946 года вучыўся ў Арлоўскім танкавым вучылішчы, адкуль быў дэ-
мабілізаваны па стане здароўя. З першага верасня 1946 года ён
пачаў працаваць настаўнікам у Кашэвіцкай сямігодцы. У 1949
годзе быў назначаны дырэктарам Мікашэвіцкай школы Пінскага ра-
ёна. У 1953 годзе завочна скончыў філалагічны факультэт БДУ,
затым перабраўся ў Мінск, дзе паступіў у аспірантуру інстытута
мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Пасля яе за-
канчэння назаўсёды застаўся тут працаваць: спачатку малодшым
навуковым супрацоўнікам, затым вучоным сакратаром. У маі 1962
года паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю, а праз 11
гадоў – і доктарскую.

Доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі
Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Працаваў намеснікам ды-
рэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН
БССР па навуковай рабоце. Аўтар 27-мі кніг і брашур, звыш 300-т на-
вуковых артыкулаў. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзе-
ле пабачыў свет 42-томны звод беларускай народнай творчасці.
Анатолій Сямёнавіч адным з першых пачаў даследаваць тэа-
рэтычныя і практычныя праблемы беларускай народнай саты-
ры і гумару. Ён лічыў, што народныя творы – гэта мастацкія тво-
ры, у якіх сацыяльныя адносіны, спадзяванні людзей адлюстро-
ўваюцца ў мастацкай форме, у сістэме казачных вобразаў. Пра-
аналізаваў значэнне спадчыны славутых фалькларыстаў-земля-
коў: А. Сержпутоўскага і Э. Дмахоўскага. Шмат увагі надаваў
праблеме тэарэтычных асноў класіфікацыі відаў і жанраў фаль-
клору. Даследаваў спецыфіку нацыянальнай казкі, даў характа-
рыстыку яе тэматычнай, жанравай, паэтычнай разнастайнасці.
Як былы партызан шмат увагі надаваў фальклору перыяду Вя-
лікай Айчыннай вайны. І гэта знайшло сваё адлюстраванне ў
кніжцы “Барацьба і паэтычная творчасць палесскіх партызан”.
Анатолій Сямёнавіч быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай
вайны ІІ ступені, медалямі “За адвагу”, “Партызану Айчыннай
вайны” І ступені і адзінаццацю іншымі.
Памёр Анатолій Сямёнавіч 18 студзеня 2005 года ў Мінску,
крыху не дажыўшы да свайго 79-годдзя.

Уладзімір ПУГАЧ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о