Вучаніца 9 класа Ксенія Занкевіч і настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Тофік Шыхмамедаў Галубіцкай сярэдняй школы прадставілі сваю ўстанову на рэспубліканскім конкурсе медыятворчасці краязнаўчага напрамку ў рамках рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”.
У намінацыі “Вандуючы, адчыняем” – аўтарскі аўдыягід, створаны на анлайн-платформе izi.TRAVEL з нанясеннем маршруту экскурсіі і аб’ектаў паказу, нашы героі паказалі выдатні вынік.
Па выніках абласнога этапа настаўнік і вучаніца атрымалі дыплом І ступені. У заключным этапе Ксенія стала дыпламантам УА “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства”.
Удакладнім, што рэспубліканскі праект рэалізуецца з мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы праз стварэнне праектаў у сферы медыятворчасці.
Віншуем пераможцаў з годным вынікам!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота з архіва школы.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о