Выхадны дзень на ФАК “Прыпяць” адзначыўся цудоўнай спартыўнай падзеяй – раённымі спаборніцтвамі па лёгкай атлетыцы сярод працоўных калектываў Петрыкаўшчыны. Скажу адразу, можа спякота дала пра сябе знаць, ці землякі згубілі спартыўныя навыкі – удзельнікаў было не шмат. Аднак тыя, хто выйшаў адстаяць гонар калектыва – сапраўдныя аматары актыўнага адпачынку, дэманстравалі выдатную спартыўную форму, дарылі прысутным прыемныя моманты ўпартай барацьбы. Атмасфера была святочная і часам было не зразумець – хто адчувае большую асалоду ад гульні: балельшчыкі ці самі спартсмены.

Сустрэча мацнейшыхПа выніках спаборніцтваў пераможцамі выйшла каманда СУП “Палесе-Аграінвест”, другое месца ў каманды Петрыкаўскага РАНС” і замыкае тройку лепшых каманда ДПУ НП “Прыпяцкі”.

Хочацца адзначыць лепшых сярод мужчын і жанчын у асабістых заліках. У скачках у даўжыню імі сталі Дзмітрый Фіндзюкевіч і Анастасія Андрук (Петрыкаўскі РАНС), у нахіле наперад і безе на 30 метраў – Станіслаў Краўчанка (СУП “Палесе-Аграінвест”) і Анастасія Андрук (Петрыкаўскі РАНС), у чаўночным безе – Станіслаў Краўчанка (СУП “Палесе-Аграінвест”) і Хрысціна Падзіла (СУП “Палесе-Аграінвест”, у падцягванні на перакладзіне – Дзмітрый Фіндзюкевіч і Анастасія Андрук (Петрыкаўскі РАНС).
Віншуем пераможцаў! І спадзяемся на хуткую сустрэчу на свяце хуткіх і моцных.
Святлана Собалева, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о