Паўнавартаснае жыццё пачынаецца з працы

0
289

У аграгарадку Навасёлкі адбылася сустрэча па аказанні садзеяння ў працаўладкаванні непрацуючых і грамадзян, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, а таксама пасяджэнне камісіі па барацьбе з п’янствам і алкагалізмам.

Паўнавартаснае жыццё пачынаецца з працыПаўнавартаснае жыццё пачынаецца з працы

На сустрэчы прысутнічалі спецыялісты аховы здароўя, сацыяльнай службы, праваахоўных структур і прыдстаўнікі мясцовай улады. Вядома, на мерапрыемства былі запрошаны патэнцыяльныя працадаўцы з галін лясной і сельскай гаспадарак, устаноў адукацыі і аховы здароўя.

Паўнавартаснае жыццё пачынаецца з працы

Паўнавартаснае жыццё пачынаецца з працыПаўнавартаснае жыццё пачынаецца з працы

Сабраўшымся непрацуючым і асобам, што злоўжываюць алкаголем, быў растлумачаны парадак пастаноўкі на ўлік ў псіхіятра-нарколага і накіравання ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Таксама медык распавяла, якія меры трэба выканаць, каб грамадзянін, што абраў шлях выпраўлення, меў магчымасць зняцца з вышэйадзначанага ўліку.
Праваахоўнікі падкрэслілі, што заканадаўства ў адносінах да людзей, што вядуць асацыяльны лад жыцця і не занятыя ў эканоміцы краіны працягам апошніх гадоў стала больш жорсткім і калі ў паводзінах пэўных асоб назіраецца рэгрэс: да іх будуць прыкладзены суадносныя меры ўздзеяння.

Паўнавартаснае жыццё пачынаецца з працыАкрамя гэтага, прысутным вяскоўцам было даведзена, у чаго трэба пачаць працаўладкаванне і па кожнай жыццёвай сітуацыі дадзены адпаведныя кансультацыі. Потым члены камісіі абмеркавалі арганізацыйныя працоўныя пытанні.

Паўнавартаснае жыццё пачынаецца з працыПаўнавартаснае жыццё пачынаецца з працы

Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о