Наступствы снежнай зімы ўсё яшчэ нагадваюць пра сябе на вуліцах горада. Здавалася б, амаль месяц мінуў з дня апошняга снегападу, не адзін дзень ішоў дождж, а гурбы снегу ніяк не знікнуць з нашых вуліц.

Пераважная большасць кіраўнікоў паклапацілася пра паступовае і планавае знікненне яго на сваіх тэрыторыях – разбівалі і раскідвалі снег пры спрыяльных умовах надвор’я. Аднак, як паказаў наш рэйд па райцэнтру, не ўсе.
Як вынік – гурбы бруднага снегу не проста псуюць знешні выгляд райцэнтра, а і дадаюць шэраг нязручнасцяў.
Так, на пляцоўцы гарадскога рынку, дзе ідзе гандаль сельскагаспадарчымі і харчовымі таварамі, дзе ладзіцца таксама і выязны гандаль, гурба снегу замінае як размяшчэнню машын з таварамі, так і руху пакупнікоў.
Цёплае надвор’е, паскараючы працэс раставання снегу, дадало новую праблему – лужыны праз усю тэрыторыю рынка. І калі ў будны дзень іх можна проста абысці, то ў кірмашовы дзень яны дададуць нязручнасці і прадаўцам, і пакупнікам.
Таму звяртаемся да адказных асоб: каб неведванне рынку ў выхадны дзень прынесла землякам толькі прыемныя эмоцыі, варта паклапаціцца пра вырашэнне агучанай праблемы.
На фота: снежная гурба 17 і 29 лютага. Як бачым, працэс раставання не хуткі. І калі не “дапамагчы” снегу, невядома колькі ён яшчэ праляжыць. А мы, у сваю чаргу, будзем скакаць праз лужыны.

В. МІКАЛАЕВА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о