Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праекта закона «Аб прыпыненні дзеяння Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэты дагавор быў ратыфікаваны Беларуссю і ўступіў у сілу ў 1992 годзе. Ён прадугледжвае абмежаванне сумарных узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі па пяці асноўных катэгорыях (танкі, баявыя браніраваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты), а таксама механізмы праверкі выканання абавязацельстваў (абмен інфармацыяй і правядзенне інспекцый).

Праект закона прадугледжвае прыпыненне дзеяння ДЗУСЕ, але не азначае выхад Беларусі з яго і спыненне ажыццяўлення ва Узброеных Сілах унутраных працэдур, звязаных з яго выкананнем.

Беларусь у поўным аб’ёме выконвае абавязацельствы па дагаворы, у тым ліку няўхільна прытрымліваецца ўстаноўленых гранічных узроўняў наяўнасці ўзбраенняў, ваеннай тэхнікі і асабовага складу Узброеных Сіл.

Тым не менш у жніўні 2022 года Чэхія, а ў сакавіку 2023 года Польшча прынялі рашэнне аб невыкананні дагавора ў адносінах да Беларусі.

У лістападзе 2023 года Паўночнаатлантычны савет НАТА зрабіў заяву аб намеры дзяржаў — членаў альянсу, што ўдзельнічаюць у дагаворы, прыпыніць яго дзеянне. З ДЗУСЕ таксама выйшла і Расійская Федэрацыя.

Прыпыненне дзеяння дагавора дзяржавамі — членамі НАТА і іх саюзнікамі фактычна азначае спыненне яго функцыянавання.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о