Вентыляцыйная труба пазбавілася абшыўкі

0
38

Так павялося ў свеце, што кожны чалавек павінен быць пільным у дачыненні да сябе і сваіх блізкіх – гэта своеасаблівы закон нашага існавання. Сёння ты абыякава прайшоў міма бяды, заўтра яна напаткае цябе ці твайго сваяка.

Вельмі важна сачыць за тым, каб мы рабілі звычайныя паўсядзённыя рэчы, а нам не пагражала небяспека. Асабліва там, дзе яе менш за ўсё чакаеш.

Днямі карэспандэнт звярнуў увагу на крышу дома № 1 па вуліцы Розы Люксембург. Справа ў тым, што на ёй ляжыць металічны ліст, які раней служыў своеасаблівым казырком для слупа вентыляцыі. На фота бачна: абшыўка саскочыла і ледзь трымаецца, каб не ўпасці на тратуар.

Будзе добра, калі металічная канструкцыя не ўпадзе і нікому не нанясе шкоды, але бяду лепш папярэдзіць.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота Арцёма ГУСЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о