У раёне актыўна развівацца напрамак “Турызм для ўсіх”, каб падарожнікі, незалежна ад сваіх абмежаванняў, маглі карыстацца турыстычнымі паслугамі і знаёміцца з адметнымі месцамі горада і раёна.

Адпачынак без абмежаванняў
Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з сектарам спорту і турызму райвыканкама па маршруце “Па кроках гісторыі Петрыкаўшчыны” наведалі гарадскую плошчу, гарадскі парк, гісторыка-краязнаўчы музей, Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, Аддзел гісторыі нацыянальнага героя Дзеда Талаша і партызанскага руху Петрыкаўшчыны.

Маршрут, прымеркаваны Году гістарычнай памяці”, закрануў багатыя сваёй самабытнасцю і гісторыяй аб’екты горада і раёна, якія расказваюць пра гісторыю ўзнікнення горада, легенду пра назву ракі Прыпяць, гісторыю будаўніцтва Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы, пра падзеі і гераізм нашых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Турысты засталіся ў захапленні ад убачанага.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о