На мінулым тыдні ў раёне прайшло вывучэнне ўсталяванай сістэмы міжведамаснага ўзаемадзеяння ў аказанні неабходнай дапамогі людзям з інваліднасцю прадстаўнікамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел кансультант аддзела па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ева Зубкоўская.

Прааналізавана работа з асобамі, якія маюць інваліднасць
Вольга Траяноўская знаёміць з дзейнасцю аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і людзей сталага ўзросту

На пасяджэнне міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў былі вынесены пытанні, сярод якіх – прафілактычныя мерапрыемствы раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама суб’ектаў прафілактыкі з асобамі, якія маюць інваліднасць. Інфармацыю па акрэсленым пытанні прадставіў начальнік РАНС Мікалай Карабец. Таксама члены савета і ўдзельнікі пасяджэння з даклада загадчыка аддзялення Вольгі Траяноўскай маглі пазнаёміцца з арганізацыяй работы аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту ДУ “Петрыкаўскі ТЦСАН”. Галоўны ўрач Вольга Семікопенка прадставіла сістэму работы УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” з грамадзянамі, якія маюць інваліднасць.
У раёне праводзіцца грунтоўная, разнастайная работа па забеспячэнні законных правоў і магчымасцяў інвалідаў па адаптацыі ў соцыуме – да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі пасяджэння міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў.
У рамках вывучэння ўсталяванай сістэмы міжведамаснага ўзаемадзеяння ў аказанні неабходнай дапамогі людзям з інваліднасцю кансультантам аддзела па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Евай Зубкоўскай і членамі савета былі наведаны УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” і ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”. У час наведвання аддзялення дзённага знаходжання, Ева Валер’еўна адзначыла актыўнасць людзей з інваліднасцю і асоб сталага ўзросту пры наведванні ўстановы, а таксама разнастайнасць форм работы, прапанаваных абедзвюм катэгорыям наведвальнікаў аддзялення.

Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о