У дабрыні і творчасці няма межаў

0
217

Штогадовы абласны дабрачынны інклюзіўны марафон “Ствараем дабро разам” прайшоў на гэтым тыдні на гасціннай Жлобінскай зямлі.

У дабрыні і творчасці няма межаўУ мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі з інваліднасцю з розных куткоў Гомельскай вобласці.
Петрыкаўскі раён прадстаўлялі наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Петрыкаўскага ТЦСАН: Іван Пінкоўскі, Алена Страйнюк і Вячаслаў Гезунтэрман.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства арганізатары форуму падрыхтавалі насычаную праграму, у рамках якой адбыліся выстава творчых работ “Свет вакол нас”, майстар-клас па боды-арце “Казачнае пераўвасабленне”, конкурсна-забаўляльны мікс і гала-канцэрт з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Былі ў праграме штогадовага абласнога дабрачыннага інклюзіўнага марафону і конкурсныя мерапрыемствы, у якіх паспяхова прынялі ўдзел прадстаўнікі Петрыкаўшчыны. Так, у намінацыі “Выяўленчае і дэкарытыўна-прыкладное мастацтва” каманда раёна заняла ганаровае 3 месца. Шчыра віншуем землякоў з узнагародай і зычым новых творчых знаходак і перамог.
Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о