Інвалідам патрэбен вузкі спецыяліст

0
182

Інвалідам патрэбен вузкі спецыяліст

На базе ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Петрыкаўскага райвыканкама прайшло пасяджэнне міжведамаснага савета па праблемах інвалідаў.

На сустрэчы члены савета пры раённым выканаўчым камітэце разглядалі пытанні па рэалізацыі мерапрыемстваў індывідуальнай праграмы рэабілітацыі або абілітацыі інвалідаў, павышэнне якасці медыцынскай дапамогі дзецям з інваліднасцю.
Як расказала загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяна Голуб, уся работа аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і ўсяго ТЦСАН накіравана на паляпшэнне якасці жыцця людзей з інваліднасцю, стварэнне і забеспячэнне аптымальных умоў для іх удзелу ў жыцці грамадства.
У рамках работы з людзьмі дадзенай катэгорыі аказваюцца кансультацыйна-інфармацыйныя, сацыяльна-рэабілітацыйныя, псіхалагічныя паслугі. Грамадзяне ў даступнай і зразумелай форме атрымліваюць інфармацыю пра дзейнасць цэнтра, правы і гарантыі для людзей з інваліднасцю. Пры неабходнасці аказваецца садзейнічанне ў афармленні дакументаў для атрымання матэрыяльнай дапамогі, ільгот на паліва, газа- і электразабеспячэнне.
Па словах загадчыка аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў, у Петрыкаўскім раёне востра стаіць пытанне наяўнасці вузкага спецыяліста па рэабілітацыі людзей з інваліднасцю. Важна да 1 чэрвеня вырашыць гэтае пытанне.
“Мы будзем прапісваць у пратаколе даручэнняў, каб спецыяліст сектара спорту і турызму змог прайсці перанавучанне на дадзеную спецыяльнасць, бо колькасць інвалідаў у Петрыкаўскім раёне не малая, дадзеная паслуга мае вялікае значэнне, – сказала Таццяна Голуб.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о