На базе ТЦСАН прайшла дыялогавая пляцоўка “Ад роўных правоў да роўных магчымасцей”.

Інклюзія ўяўляе сабой працэс уключэння людзей з фізічнай і ментальнай інваліднасцю ў паўнавартаснае грамадскае жыццё, а таксама распрацоўку і прыняцце канкрэтных рашэнняў для гэтага.

Роўныя магчымасці

Наогул, такая з’ява як інклюзіўнасць сведчыць пра тое, што грамадства, заканадаўчая сістэма імкнуцца да таго, каб у людзей з дадатковымі патрэбамі быў доступ да адукацыі, адпачынку, працы.

На Петрыкаўшчыне ўвага лю-дзям з абмежаванымі магчымасцямі надаецца вялікая. Так, на дыялогавай пляцоўцы абмяркоў-валі пытанні працаўладкавання людзей з інваліднасцю, уцягванне іх у культурна-масавую дзейнасць, грамадскае жыццё раёна, стварэнне даступнага асяроддзя жыццядзейнасці, аказанне рэабілітацыйных паслуг. Не абышлі тэму і развіцця інклюзіўнага турызму ў раёне.
“Стаўленне да людзей з дадатковымі патрэбнасцямі – паказчык сталасці грамадства, і мы павінны гэты паказчык вывесці на максімальны ўзровень, – адзначыла падчас выступлення загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Таццяна Голуб. – Беларусь пашырае межы для людзей з інваліднасцю не толькі ў заканадаўчым плане, але і на практыцы”.

Удакладнім, што Петрыкаўскае аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў узяло на сябе асноўную функцыю па інтэграцыі інвалідаў у соцыуме, развіваючы ў сваіх падапечных працоўныя навыкі, з улікам наяўных магчымасцей уключае ў розныя формы грамадскага жыцця, у творчую дзейнасць, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы з дапамогай гурткоў, клубаў па інтарэсах.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о