Сабраліся моцныя духам

0
155

Сабраліся моцныя духамЗ мэтай прапаганды здаровага, актыўнага ладу жыцця, а таксама развіцця фізічных здольнасцяў у людзей з інваліднасцю, у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшло спартыўнае мерапрыемства “Нам надвор’е не перашкода”.

Прадэманстраваць сілу, вынослівасць і мужнасць прыйшлі наведвальнікі аддзялення, якія рыхтаваліся да сустрэчы адказна і з цікавасцю. Ва ўсіх прысутных назіраўся здаровы дух саперніцтва, добры настрой і сяброўскі запал. Але ж галоўным для ўдзельнікаў сталі не перамогі ў конкурсах, а карысна праведзены час, атрыманы зарад энергіі і станоўчыя эмоцыі!

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о