Заходзь, мароз, госцем будзеш

0
177

З надыходам халадоў, жыццё жыхароў шматкватэрных дамоў не асабліва змянілася ў плане камфорту – цепла і энерганосьбіты даюць свой вынік. Ды і мясцовая камунальная служба правяла з восені шэраг мерапрыемстваў па ўцяпленні будынкаў жылога фонду, патурбаваліся, каб усе ўваходныя дзверы шчыльна зачыняліся, замянілі ненадзейныя шыбы ў лесвічных праёмах, зачынілі праёмы гарышчаў, уцяплілі склепы. Жыхарам застаецца адказна ставіцца да цеплазберажэння і падтрымліваць неабходныя ўмовы і правілы.
Накіроўваючыся ў гарадскі кінатэатр не аднойчы заўважала ў доме № 9 па вуліцы Каралёва, у адным і тым жа падвале, адчыненыя дзверы. Аналізуючы сітуацыю, не выключыла прычыну такой неабачлівасці ў прыкормцы ўнутры падвалу чуллівымі жыхарамі бяздомных катоў. Справа нядрэнная, але пры гэтым ўсім трэба навучыцца лічыць не толькі свае, але і дзяржаўныя грошы. Калі прычынай такога стаўлення з’яўляюцца жыхары, то можа камунальнікам, хаця б у выглядзе вывешанай інфармацыі, нагадаць пра прыярытэты Дэрэктывы № 3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі”.
Не выключана верагоднасць і пашкоджання дзвярэй пры розных абставінах, што патрубае ўмяшання рабочых. Накіроўваем пытанне мясцоваму райжылкамгасу для высвятлення абставін і ўхілення прычын неабачлівага факту.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о