Сметніца без дна – які мае сэнс?

0
233

Сметніца без дна – які мае сэнс?Пра сметніцы “ПН” пісалі не аднойчы. Здавалася б, пытанне павінна быць вырашана на доўгатэрміновую перспектыву. Аднак мы памыляліся.
У аб’ектыве нашага карэспандэнта – сметніца без дна каля мясцовага КБА. Калі б дадзены аб’ект знаходзіўся дзесьці ў спальным раёне, альбо ў межах горада, дзе даволі мала людзей, яшчэ можна было б спісаць на няўважлівасць службаў, але ў самым цэнтры, дзе штодня праходзіць не адзін дзясятак людзей, ды яшчэ і прадстаўнікі камунальных службаў – гэта, прабачце, вяршыня абыякавасці. Тым больш, што ў горадзе арганізаваны санітарныя дні.
Наш карэспандэнт спецыяльна чакаў пэўны час, каб праверыць, ці зверне хто ўвагу на дадзены факт. На жаль, не. Штодня жыхары нашага горада кідалі і працягваюць кідаць у сметніцу без дна дробнае смецце, упакоўкі ад цыгарэт.
Будзем чакаць ад камунальнікаў хуткага рэагавання. у рэшце рэшт, на такія моманты павінны звяртаць увагу ў першую чаргу тыя, хто абслугоўвае дадзены аб’ект.

В. БЕРАЗОЎСКАЯ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о