Сёння ў спартыўнай зале ДЮСШ прайшло пасяджэнне судзейскай калегіі і прадстаўнікоў каманд, а таксама жараб’ёўка 25-га адкрытага раённага першынства па міні-футболе, прысвечанага памяці першага міністра спорту і турызму Беларусі Уладзіміра Рыжанкова.

Кубак Рыжанкова: жараб'ёўка адбылася

На турнір заявілася 5 каманд і трэба заўважыць адмоўную тэндэнцыю: з кожным годам колькасць дружын — удзельніц становіцца меншай.

Кубак Рыжанкова: жараб'ёўка адбылася Кубак Рыжанкова: жараб'ёўка адбылася Кубак Рыжанкова: жараб'ёўка адбылася Кубак Рыжанкова: жараб'ёўка адбылася

Калі ў 2021 годзе на старт выйшлі 11 спартыўных калектываў, у 2022 — толькі 7, летась іх было 6, а ў гэтым годзе ўсяго 5.

Кубак Рыжанкова: жараб'ёўка адбылася

Так ці інакш, у нядзелю, 28 снежня пройдуць першыя тры туры спаборніцтваў. Пасля адкрыцця турніру ў 10 гадзін, першымі на пляцоўку памерацца сіламі выйдуць гараджане: футбалісты з клуба «Шапэн» і «Клуба аматараў футбола» (КАФ). За тым адбудзецца сустрэча паміж працаўнікамі лясгасу і адзінай камандай з раёна — «Курыцічамі». Потым заўзятараў будзе чакаць яшчэ адно гарадское дэрбі паміж калектывамі «Легенда» і «Шапэн».

Кубак Рыжанкова: жараб'ёўка адбыласяУ другой палове гульнявога дня адбудзецца спарынг «КАФ» — Лясгас, а завяршыцца футбольная нядзеля паядынкам паміж лясгасаўцамі і «Легендай».

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о