Загрувашчваеш вуліцу – атрымай штраф

0
151

Загрувашчваеш вуліцу –  атрымай штрафНярэдка на гарадскіх вуліцах у прыватным сектары даводзіцца месяцамі назіраць на тэрыторыях, якія мяжуюць з домаўладання, будаўнічыя матэрыялы. І тут размова не толькі пра эстэтыку і парадак, а і пра бяспеку: у некаторых выпадках гаспадары размяшчаюць будаўнічыя матэрыялы ў непасрэднай блізкасці да праезнай часткі і, такім чынам, перашкаджаюць бяспечнаму руху пешаходаў.
А ёсць жа і заканадаўчыя нормы, якія рэгулююць падобныя пытанні. Аднак, на жаль, гаспадары падворкаў іх ігнаруюць, а службы, у чыёй кампетэнцыі кантроль за парадкам і добраўпарадкаваннем вуліц райцэнтра, не выкарыстоўваюць заканадаўчыя акты ў поўнай меры, каб навесці парадак на гарадскіх вуліцах.
Нагадаем, што згодна з часткай 1 артыкула 22.10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, “Загрувашчванне вуліц, плошчаў, двароў, іншых зямель агульнага карыстання будаўнічымі матэрыяламі і іншымі прадметамі” цягне накладанне штрафу на гаспадароў памеры да 5 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 5 да 10 базавых велічыняў, а на юрыдычную асобу – ад 10 да 20 базавых велічынь.
Рабіце высновы, паважаныя землякі, і памятайце: чыстымі павінны быць не толькі прыватныя падворкі, але і вуліцы населеных пунктаў.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о