Яркае дэфіле, феерычныя касцюмы і крэатыўныя ідэі

0
753

У нядзелю калекцыі 11 маладых беларускіх дызайнераў эфектна прадэманстравалі на імправізаваным подыуме ў Гомелі, сярод дызайнераў – наша зямлячка Наталля Бурмістрава.

Яркае дэфіле,  феерычныя касцюмы  і крэатыўныя ідэі Яркае дэфіле,  феерычныя касцюмы  і крэатыўныя ідэі Яркае дэфіле,  феерычныя касцюмы  і крэатыўныя ідэі Яркае дэфіле,  феерычныя касцюмы  і крэатыўныя ідэі Яркае дэфіле,  феерычныя касцюмы  і крэатыўныя ідэі

Яркае дэфіле,  феерычныя касцюмы  і крэатыўныя ідэі

Адборачны этап удзельнікі прайшлі анлайн, у фінале спаборнічалі лепшыя.

“Шоу ў абласным цэнтры сапраўды атрымалася яркім і незабыўным, – распавяла кіраўнік студыі прыгажосці і мадэлінгу “ХS-Look” Наталля Бурмістрава, якая была адзначала дыпломам удзельніка. – Я прадставіла калекцыю ў стылі “Этна” пад назвай “Бабуліна скрынка”. Гэты стыль мне вельмі блізкі. Пры стварэнні калекцыі маёй мэтай было зрабіць больш сучасным беларускі нацыянальны касцюм, пакінуўшы ў ім традыцыйны арнамент, дадаўшы новыя дэталі і колер”.

Па словах Наталлі, спаборнічаць з вядучымі дызайнерамі са сталіцы – справа нялёгкая, але прэстыжная.
“Я адзначыла работы канкурэнтаў на высокім узроўні. Мне падабаецца, што Цэнтр моды і прыгажосці “Крыштальная Німфа” ад-крыты для новых творчых асоб і падтрымлівае пачынаючых дызайнераў. Гэта неверагодная магчымасць заявіць пра сябе на больш шырокую аўдыторыю, падзяліцца вопытам. Падзяку за падтрымку хачу выказаць сваім вучням і іх бацькам, якія на працягу ўсяго часу давяраюць маім творчым памкненням”.

Акрамя арыгінальнай калекцыі, гледачы адзначылі і яркі танцавальны нумар ад петрыкаўскага гурта “Анджэліна”, які стаў сапраўдным упрыгожаннем свята.
Той факт, што калекцыі петрыкаўскіх дызайнераў ужо не аднаразова адзначаны на шматлікіх модных пляцоўках, кажа, што творчыя людзі рэгіёна працуюць у правільным накірунку. Спадзяемся, што падставы для наступных артыкулаў не прымусяць сябе доўга чакаць.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о