“Брокер” прапануе стаць інвестарам – не згаджайцеся!

0
277

Выпадкаў здзяйснення махлярстваў у сетцы інтэрнэт менш не становіцца, і гэта нягледзячы на тую прафілактычную работу, якую праводзяць супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Так, апошнім часам рэгіструюцца новыя віды махлярстваў: зламыснікі ствараюць фэйкавыя акаўнты ў сацыяльных сетках і месэнджарах, выстаўляюць фота з рознымі таварамі па кошце, ніжэйшым за сярэднерынкавы і пры зносінах з патэнцыйнымі пакупнікамі патрабуюць перадаплату за тавар. Пры атрыманні перадаплаты перастаюць выходзіць на сувязь. Паважаныя землякі, пошук злачынцы па фэйкавай старонцы малаверагодны, будзьце пільныя і не пералічвайце перадаплаты за тавар невядомым.
Таксама пачасціліся выпадкі махлярстваў, звязаных з заробкам у сетцы інтэрнэт.

Зламыснікі ствараюць фішынгавыя сайты, на якіх размяшчаюць інфармацыю пра магчымы заробак праз інвеставанне ў розныя праекты. Грамадзяне, якія вырашылі зарабіць, уводзяць свае персанальныя дадзеныя для рэгістрацыі, пасля чаго з імі звязваецца так званы “брокер”, які прапануе інвеставанне ў розныя праекты, пры гэтым скідвае грамадзяніну “дагавор” для праўдападобнасці заробку ў інтэрнэце і падбухторвае яго пераводзіць грашовыя сродкі на рахункі, пры гэтым грамадзянін бачыць свой “заробак” на фішынгавым сайце. Далей пацярпелыя жадаюць вывесці частку сумы, кажуць пра гэта “брокеру” і апошні пералічвае ў іх адрас пэўную суму для стварэння атмасферы праўдападобнасці заробку. Пасля атрымання грашовых сродкаў, грамадзяне пачынаюць укладваць буйныя сумы грашовых сродкаў (у тым ліку бяруць крэдыты), каб павялічыць свой даход. Пры пералічэнні буйных сум, пацярпелыя спрабуюць вывесці свой “выйгрыш”, аднак “брокер” паказвае на неабходнасць страхавання атрыманага выйгрышу і іншымі спосабамі працягвае выманьваць грашовыя сродкі. Калі грамадзяне заўважаюць нядобрае і ўказваюць на гэта “брокеру”, то апошні перастае выходзіць на сувязь.

Аналагічным спосабам у маі ў грамадзяніна Петрыкаўскага раёна ашуканскім чынам былі выкрадзены грашовыя сродкі на агульную суму 45000 рублёў. Паважаныя землякі, памятайце, што толькі асабістая пільнасць і абачлівасць засцеражэ вас ад грашовых страт.

Дзмітрый ЛІСІЦКІ,
оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку,
старшы лейтэнант міліцыі.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о