Якія планы на вясну, землякі?

0
373

Наступіла вясна. Мяркуючы па надвор’ю мінулага тыдня, сезон росквіту пакуль толькі намінальна ўступіў у свае правы, але мы і міргнуць вачыма не паспеем – трэба будзе ўжо пераглядаць свой гардэроб і, паглядаючы на каляндар, планаваць традыцыйныя заняткі для цёплай пары. Пра планы на вясну мы пацікавіліся ў жыхароў нашага горада.

 

Якія планы на вясну, землякі?Лілія Петрачэнка, інспектар энергагазінспекцыі:
– Асноўную частку свайго вольнага часу я буду прысвячаць прысядзібнаму ўчастку. Праца на зямлі для мяне – сапраўдная аддушына, якую смела магу назваць любімым адпачынкам.
Згадзіцеся, заўсёды прыемна назіраць, як расце будучы дамашні ўраджай садавіны і гародніны. Канешне, у мяне, як і ў большасці жанчын, істотны кавалак зямлі займае любы кветнік. Дарэчы, і зімою я не пакідаю свайго занятку – дома вырошчваю нямала кветак. Асабліва падабаюцца ружы і лілеі.
З нецярпеннем чакаю абуджэння прыроды, калі распачну працаваць на зямлі спачатку пасля работы, а напрыканцы вясны, калі пачнецца поўнавартасны адпачынак, то змагу надаваць любімай справе больш часу.

Гутарыў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о