Уключыцца ў вырашэнне праблем

0
375

На Петрыкаўшчыне працягваюцца сустрэчы прадстаўнікоў вертыкалі ўлады, кіраўнікоў, спецыялістаў структурных падраздзяленняў з насельніцтвам.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Сянько наведала калектыў Капаткевіцкага Дома- інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Сустрэча атрымалася тэматычна разнастайнай. Пачалася размова з вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўшчыны за мінулы год і планах на бягучы. У працэсе дыялогу асаблівую актуальнасць выклікала тэма адукацыі. Намеснікам старшыні быў зроблены акцэнт на новаўвядзенне выпускной кампаніі – цэнтралізаваны экзамен, прафарыентацыйную работу па паступленні дзяцей на спецыяльнасці, запатрабаваныя ў раёне. Прысутных у зале цікавілі моманты атрымання мэтавых дамоў. Спецыяліст аддзела адукацыі дала поўны і кампетэнтны адказ, падкрэсліўшы відавочнае: такая форма пры паступленні мае шмат пераваг. Намеснік старшыні спынілася больш падрабязна на тэме прафілактыкі правапарушэнняў. На прыкладзе супрацьпраўных дзеянняў моладзевай арганізацыі “ПВК “Рэдан”, прысутнымі зроблены высновы: бескантрольнасць дарослых у адносінах да сваіх дзяцей прыводзіць да непапраўнага. Структурам прафілактыкі раёна ёсць над чым працаваць: непаўналетнімі летась учынены 4 злачынствы і 72 правапарушэнні на тэрыторыі раёна. Вострая тэма – сем’і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы: такіх на Петрыкаўшчыне на сённяшні дзень 28 сем’яў, дзе пражываюць 70 непаўналетніх. За мінулы год прызнаны 20 дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржабароне, 5 – вернуты законным прадстаўнікам. Асноўнай прычынай дадзенай праблемы з’яўляецца злоўжыванне бацькамі спіртных напояў. Святлана Уладзіміраўна прызвала прысутных праяўляць адказнасць і грамадзянскую пазіцыю: біць трывогу на першапачатковай стадыі прыхільнасці родных, калег, землякоў да гарачыцельных напояў.

Уключыцца ў вырашэнне праблем
Актуальнымі сталі пытанні медыцыны. Набыццё апарата ШВЛ, лазернай тэрапіі, электракардыёграфа, увядзенне новых платных паслуг, прыезд спецыялістаў у раён – несумненна, палепшыла якасць медабслугоўвання. Гаварылі пра перасоўны медыцынскі комплекс, які пачаў сваю працу не так даўно, але заслужыў станоўчыя водгукі ў насельніцтва. З пытанняў, якія паступілі – вакцынацыя насельніцтва ад КАВІД-19. Галоўны санітарны ўрач раёна растлумачыў, што прышчэпка ад інфекцыі – магчымасць перамагчы хваробу. Больш за 70% жыхароў раёна прышчэплены, і амаль 100% рэвакцынавана ад падлягаючай колькасці насельніцтва. Дзяцей з 5 да 17 гадоў прышчэплена 909 чалавек і бустэрная вакцынацыя ў іх адбываецца, як і ў дарослага насельніцтва – праз паўгода.
У час сустрэчы абмеркавалі занятасць насельніцтва, пытанні спажывецкага рынку і развіцця сельскай гаспадаркі, прадпрымальніцтва. Было адзначана, што за мінулы год нямала зроблена для выканання ключавых паказчыкаў для жыццядзейнасці людзей. Як прыклады: працяг газіфікацыі населеных пунктаў, паляпшэнне жыллёвых умоў для шматдзетных сямей, павелічэнне магчымасцяў турыстычных паслуг, зніжэнне ўзроўня беспрацоўя.

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о