Якія планы на вясну, землякі?

0
367

Наступіла вясна. Мяркуючы па надвор’ю мінулага тыдня, сезон росквіту пакуль толькі намінальна ўступіў у свае правы, але мы і міргнуць вачыма не паспеем – трэба будзе ўжо пераглядаць свой гардэроб і, паглядаючы на каляндар, планаваць традыцыйныя заняткі для цёплай пары. Пра планы на вясну мы пацікавіліся ў жыхароў нашага горада.

Якія планы на вясну, землякі?Арцём Сарокін, цырульнік-барбер:
– Мая першачарговая мэта – удасканаленне ў прафесіі. Не так даўно я паспяхова прайшоў анлайн-курсы, а вясною планую наведацца на навучанне ў Мінск. Вядома, і на гэтым прыпыняцца не збіраюся. Увогуле, лічу, што пакуль малады – трэба рухацца наперад, намагацца стаць у прафесійных адносінах лепей, чым быў раней. Зразумела, і кліентам ад гэтага адны выгоды, калі яны будуць наведваць майстра, які неабыякава адносіцца да сваёй справы і пастаянна павышае сваю кваліфікацыю.
Што да адпачынку, то планую, па магчымасці, парыбачыць, люблю пасядзець з вудаю на прыродзе. Ну і, канешне, сустрэцца з сябрамі, абмеркаваць справы, пасмажыць шашлыкі. Я станоўча стаўлюся і да вандровак, але мы з жонкаю гадуем маленькае дзіця, таму далёкія ад’езды мы, вядома, пакуль не плануем.

Гутарыў Арцём ГУСЕЎ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о