У нашым 8 “Б” класе створана і дзейнічае добраахвотнае аб’яднанне “3 Д” – “Дарогі добрых спраў”. Усё, што мы робім, павінна памножыць колькасць добрых спраў. Адна з іх – догляд за магіламі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пайшлі з жыцця. Лічым, што трэба не словамі, а справай пацвярджаць, што “ніхто не забыты, нішто не забыта”. Неабходна, каб не былі забытыя тыя, хто абараняў нашу светлую будучыню.

Галоўнае для любога чалавека – гэта памяць. Я ганаруся сваёй краінай, людзьмі, дзякуючы якім мы жывем пад чыстым небам, гэта яны перамаглі ў самай страшнай вайне і завяшчалі нам берагчы мір.

Нам патрэбная і важная любая памяць пра мінулую вайну. Вялікі палкаводзец Канстанцін Ракасоўскі сказаў вельмі мудра пра гэтую памяць: “Нельга навучыцца любіць жывых, калі не ўмееш захоўваць памяць пра мёртвых”. Рабяты нашага класа імкнуцца падтрымліваць у чысціні і парадку магілы ветэранаў. Мне здаецца, што такім чынам мы ўносім свой уклад у захаванне гістарычнай памяці пра мінулую вайну. Вось што мае аднакласнікі думаюць пра гэта:

Памяць павінна быць актыўнайМарыя Блінец: “Наша пакаленне проста абавязана адказаць хоць бы вось такім клопатам пра ветэранаў за іх уклад у перамогу над фашызмам. Захаваць пра іх памяць – наш абавязак”.

 

 

 

 

Памяць павінна быць актыўнайМікіта Чырыч: “Мы павінны берагчы і захоўваць памяць пра нашых землякоў-ветэранаў, бо з гэтымі людзьмі звязана наша гісторыя, і не забываць, што новыя войны пачынаюцца тады, калі забываюцца старыя”.

 

 

 

 

 

 

Памяць павінна быць актыўнайАліна Серада: “Калі наводзіш парадак тут, то дакладна разумееш, што гэта важна для цябе, таму што ты робіш добрую справу. Мой прадзед таксама ваяваў. Ветэраны вартыя нашай памяці, а яна павінна быць актыўнай”.

 

 

 

 

 

 

 

Памяць павінна быць актыўнайІлля Шэлест: “Для нас гэта яшчэ адна магчымасць выказаць пачуццё падзякі абаронцам Айчыны, зразумець сваю датычнасць да падзей далёкай вайны, проста рабіць тое, што павінен”.

 

 

 

 

Памяць павінна быць актыўнай

 

 

 

Уладзіслаў Прыкота: “Такая справа мне не ў цяжар, не абавязак. Я зразумеў, што памяць пра ветэранаў, якія пайшлі з жыцця, патрэбна нам, жывым.”

 

 

 

 

 

 

 

Памяць павінна быць актыўнайЯраслаў Гаўрыленка: “Нам, будучым абаронцам Айчыны, важная сувязь пакаленняў, яна будзе яшчэ больш трывалай, калі памяць зробіць нас адказнымі за мір, які, як запавет, пакінулі нам ветэраны”.

Хочацца расказаць пра тых людзей, з якімі звязана наша памяць пра апошнюю вайну. Мельнік Анастасія Васільеўна, ураджэнка горада Петрыкава. У 1941 годзе маладой дзяўчынай была прызвана ў рады абаронцаў Радзімы. Яна, медык па адукацыі, прайшла ўсю вайну ад Брэста да Кёнігсберга і завяршыла яе ў Японіі ў званні старшага лейтэнанта медыцынскай службы. Была ўзнагароджана медалямі і ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені. Доўгі час працавала аперацыйнай сястрой у раённай бальніцы. Не выпадкова, на яе помніку можна прачытаць словы: “Сваю любоў, клопат, дабрыню яна дарыла людзям…”.

Каленік Андрэй Фёдаравіч. У 1941 годзе быў прызваны на фронт. У званні старшага сяржанта дайшоў да Будапешта. Быў узнагароджаны медалём “За адвагу”. Гэта быў дабрадушны чалавек, выдатны спявак, “душа” вуліцы Валадарскага. У яго доме часта быў арганізаваны маленькі дзіцячы сад: многія бацькі прыводзілі ў яго дом сваіх дзетак “на гадзінку”, і там іх усіх прымалі і любілі.

Такія людзі пакінулі нам запавет жыць доўга і шчасліва, быць сумленнымі, прыстойнымі, любіць сваю Бацькаўшчыну. Добра было б засвоіць іх урокі на “выдатна”.

Іван КОРЖ,
навучэнец 8 “Б” класа
ДУА “Сярэдняя школа №2
г. Петрыкава”.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о