Прадстаўнікі Захаду дайшлі да нелегітымнай транспартнай і фінансавай блакады Беларусі. Сітуацыя ў адносінах Беларусі з заходнімі партнёрамі ў 2024 годзе працягнула пагаршацца.
Прадстаўнікі Захаду ўжо даходзяць да нелегітымнай транспартнай і фінансавай блакады нашай краіны. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на калегіі МЗС.
Адзначым, што выключна рукамі і намаганнямі контрпартнёраў. Беларусь не робіць нічога недружалюбнага або агрэсіўнага, прымае толькі меры ў адказ і дэкларуе гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу.
“Мы не саромеемся гэтага і гаворым праўду. У гэтым таксама наша сіла”, – сказаў міністр замежных спраў.
І вось прыклад: Беларусь гандлюе больш як з 200-мі краінамі і тэрыторыямі, экспартуе ў 160 дзяржаў (і гэта нягледзячы на глабальнае пагаршэнне ўмоў знешняга гандлю!).
Так, канцэрн “Белдзяржхарчпрам” у мінулым годзе адгрузіў на азербайджанскі рынак кандытарскіх вырабаў на 17,4% больш, чым годам раней. І спіс падобнага росту даволі вялікі.
Актываваны адносіны з краінамі далёкай дугі. Ключавымі падзеямі на гэтым напрамку сталі візіты Прэзідэнта ў Кітай, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Іран, Зімбабвэ, Экватарыяльную Гвінею, Кенію, візіт прэм’ер-міністра ў В’етнам.
Беларусь выбудавала сістэму абароны і ўмацавання нацыянальных пазіцый на міжнароднай арэне, развіцця ўзаемадзеяння з праверанымі і новымі партнёрамі, пашырэння экспартных магчымасцяў.
Мішэнню палітыкі Захаду, як мы бачым, становіцца суверэнітэт любой дзяржавы, якая адважылася запярэчыць яго волі або выступіць за справядлівае светаўладкаванне. Толькі мы моцна трымаемся.

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о