Школьнікі гімназіі стварылі метэаралагічную станцыю, а таксама чат-бот да яе.

Даведацца пра надвор’е праз тэлеграм-бот23 лютага прайшоў XХVIII рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару навучэнцаў па астраноміі, біялогіі, інфарма-тыцы, матэматыцы, фізіцы і хіміі. Навучэнцы гімназіі горада Петрыкава прынялі ў ёй удзел і за сваю распрацоўку былі ганараваны дыпломам ІІІ ступені.
Як расказаў настаўнік інфарматыкі, кіраўнік гуртка па робататэхніцы Аляксандр Дарошка, высокая ацэнка даследчай працы была дадзена не проста так. Працавала цэлая каманда: вучні 9 класа Марк Балабкін і Філіп Ганцэвіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Ганна Урбанчык.

Даведацца пра надвор’е праз тэлеграм-бот– Разам мы стварылі метэара-лагічную станцыю, якая дапамагае вызначаць надвор’е. Градуснікі ўсталяваны ў нашай установе адукацыі. Але сама ідэя станцыі – не новая. Увесь фокус нашага праекта заключаецца ў тым, што да станцыі распрацаваны чат-бот у сацыяльнай сетцы тэлеграм. Кожны вучань і настаўнік, а таксама тыя, хто пражывае паблізу гімназіі, могуць даведацца пра надвор’е праз дадатак. Нашай распрацоўкай можа карыстацца кожны жыхар горада, але дакладней усяго прагноз надвор’я будзе паказаны менавіта ў раёне гімназіі.

Тэхнічны прагрэс залежыць не толькі ад ведаў, але і ад смеласці ствараць новае. Па словах Аляксандра Іванавіча, работы, якія занялі першае і другое месца, здзівілі. Напрыклад, быў распрацаваны дрон, які вызначае радыяцыю.
– Упэўнены, да такога ўзроўню распрацовак мы таксама прый-дзем у хуткім часе, – дадаў у канцы размовы настаўнік.
Рабяты не проста годна прадставілі ўстанову, але і раён, і вобласць. Віншуем!

Наталля ПЕТРУШЭНКА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о