Гэта было здорава!

0
488

“Цягнік Памяці” закончыў свой маршрут. За плячыма ўдзельнікаў засталіся чатырнаццаць наведаных гарадоў Беларусі і Расіі, знаёмства з памятнымі месцамі, звязанымі з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Больш за дзвесце юнакоў і дзяўчат з Беларусі, Расіі, Кыргызстана вярнуліся ў свае родныя гарады, вёскі і дзеляцца з землякамі ўражаннямі ад убачанана.

Гэта было здорава!

Удзельнік праекта Ілья Баўсун з Курыціцкай сярэдняй школы і яго педагог Юлія Шуберт, якая рыхтавала старшакласніка да ўдзелу і сустракала ў абласным цэнтры па прыездзе, падзяліліся з карэспандэнтамі «ПН» сваімі эмоцыямі.

– Велізарны дзякуй маёй настаўніцы Юліі Сяргееўне, што настаяла, каб я ўдзельнічаў у конкурсе “Я патрыёт сваёй краіны”, які адкрыў мне магчымасць стаць членам маладзёжнай каманды, – прызнаецца Ілья. – Уражанні ад мерапрыемства немагчыма перадаць словамі. Гэта было здорава! Кожны горад быў асаблівы па-свойму.

Наймацнейшы эмацыянальны водгук выклікала рэканструкцыя падзей 1941 года ў Брэсцкай крэпасці. Удзельнікі праекта нібы перанесліся на некалькі гадзін у самы пачатак вайны. Запомнілася наведванне парка “Патрыёт”, у асаблівасці – музея “Дарогагамі памяці 1418”, дзе з кожным крокам дэманстраваліся эпізоды вайны. У Маскве ўразіў планетарый, парк Зараддзе і асабліва інсцэніроўка палёту над сталіцай у фармаце 5Д. Ніколі не выкрасліць з памяці ўбачанае ў Чырвоным Беразе і Піскароўскіх мамерыяльных могілках. Ад гэтай паездкі я атрымаў незабыўныя ўражанні, набыў новых сяброў, пераасэнсаваў некаторыя свае погляды.

— Фармат праекта “Цягнік Памяці” дапамог падлеткам лепш усвядоміць падзеі вайны, зразумець маштабы подзвігу і жахлівых страт народаў, – дадала педагог. – Мы назіралі ў сацыяльных сетках, наколькі была насычанай праграма. Арганізатары выбралі знакавыя для гісторыі краін гарады. Дзякуючы такім праектам, падрастаючае пакаленне мае магчымасць убачыць на свае вочы тыя мясціны, дзе нашы дзяды і прадзеды ваявалі, абараняючы сваю Радзіму.

Святлана СОБАЛЕВА.
Фота з асабістага архіву ўдзельніка праекта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о