Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе

0
392

У дзяцей зараз зайздросная пара, пра гэта скажа любы дарослы. Установы адукацыі і культуры ва ўсю працуюць, каб зрабіць канікулы дзяцей цікавымі і бяспечнымі. У гэтым пераканалася наш карэспандэнт, пабываўшы ў летнім аздараўленчым лагеры з дзённым знахо-джаннем “Лесавічок” Мышанскай сярэдняй школы.

Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе Летні адпачынак у Мышанскай сярэдняй школе
Як расказала дырэктар школы Ганна Шэвель, лагер будзе працаваць у чэрвені і ліпені.
“У нас 12 педагогаў, якія будуць працаваць па розных кірунках і 25 вучняў, – пачала Ганна Адамаўна. – Праграма лагера самая разнастайная – гэта прафілактыка траўматызму, асновы бяспечных паводзінаў на вадзе. Наш арыенцір – на здаровы лад жыцця вучняў, педагогамі распрацаваны розныя псіхалагічныя майстар-класы, трэнінгі па адзначанай тэматыцы.
Першы дзень працы аздараўленчага лагера “Лясавічок” запомніўся рабятам конкурсам “Вясёлыя ноткі”, бо многім падабаецца спяваць і весяліцца, а ў дзіцячым узросце гэты занятак падабаецца ўсім. Рабяты адгадвалі вясёлыя мелодыі і дружна, бадзёра падпявалі.

Наталля ПЕТРУШЭНКА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о