У дзяцінстве мы марылі пра розныя прафесіі. Хтосьці хацеў стаць настаўнікам, хтосьці лекарам, а вось Яўген хацеў ратаваць людзей і тушыць пажары.

– Заўсёды хацеў быць пажарным. Дапамагаць людзям у розных надзвычайных сітуацыях. З заміраннем сэрца глядзеў, як пажарныя машыны спяшаюцца на выклік. І я даў сабе абяцанне, што стану выратавальнікам, – успамінае Яўген Міхалевіч.
Нарадзіўся і вырас Жэня на Петрыкаўшчыне. У другой гарадской школе вучыўся добра, трэніраваўся, займаўся ў спартыўных секцыях і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці школы.

“Я здзейсніў сваю мару”Каб стаць на крок бліжэй да мары, Яўген уступіў у клуб юных выратавальнікаў-пажарных, а пасля – у шэрагі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных. З тых самых часоў актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці юных выратавальнікаў, у Яўгена ўсё і пачалося: конкурсы, акцыі, злёты, спаборніцтвы і мерапрыемствы.
У 2014 годзе наш герой прымае рашэнне паступіць у ліцэй пры Гомельскім інжынерным інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь, каб яшчэ больш даведацца пра прафесію выратавальніка.

За час навучання ў ліцэі становіцца пераможцам у грамадзянска-патрыятычнай кадэцкай змене навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “За гонар Айчыны” ў 2017 годзе ў нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.
Займаецца танцамі – выхаванец харэаграфічнага калектыву “Медуніца” абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі. Стаў членам зборнай каманды ўзвода і курсу па валейболе і баскетболе. Дасягнуў высокіх вынікаў у Рэспубліканскай алімпіядзе па біялогіі.

Неаднаразова прымаў удзел у Рэспубліканскім фестывалі мастацкай самадзейнасці сярод органаў і падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У 2018 годзе быў удзельнікам параду войскаў Мінскага гарнізона ў азнаменаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

І нарэшце ў 2019 годзе Жэня паступае ва ўніверсітэт грама-дзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, дзе таксама актыўна ўдзельнічае ў творчым жыцці навучальнай установы. З пачатку 2021 года і па сённяшні час праходзіць службу ў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 2 Петрыкаўскага раёна на пасадзе камандзіра ад-дзялення.
– Я здзейсніў сваю мару і не спынюся на дасягнутым, а буду ісці наперад і пакараць новыя вяршыні, – упэўнена сцвярджае Яўген.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о