2 студзеня сваё прафесійнае свята будуць адзначаць банкаўскія і фінансавыя работнікі. Не выклікае сумнення той факт, што кіраванне фінансамі – справа тонкая і складаная, якая патрабуе высокага прафесіяналізму, максімальнай канцэнтрацыі ўвагі, належнага вопыту і, безумоўна, адказнасці. Напярэдадні свята мы наведаліся ў Цэнтр банкаўскіх паслуг Беларусбанка, каб пагаварыць з супрацоўнікамі пра любоў і адданасць выбранай справе.

Адданыя сваёй справеТаленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім
“Кампетэнтны спецыяліст, таленавіты чалавек, надзейны сябар” – так у калектыве кажуць пра галоўнага спецыяліста сектара рознічнага і карпараціўнага бізнесу Анатолія Дамасевіча. Больш за дваццаць гадоў Анатолій Мікалаевіч працуе ў банкаўскай сістэме і ўвесь гэты час карыстаецца павагай калег і кліентаў. Заўсёды сабраны, упэўнены ў сабе, мэтанакіраваны.

Анатолій Мікалаевіч уражэнец Петрыкава, выпускнік першай гарадской школы. У свой час закончыў Гомельскі каператыўны тэхнікум, быў накіраваны на адпрацоўку у Петрыкаўскае райспажыўтаварыства на пасаду таваразнаўца-нарыхтоўшчыка. З цягам часу адказнага і выканаўчага юнака заўважыла адміністрацыя Беларусбанка і прапанавала працаўладкаванне старэйшым інкасатарам. Сваю банкаўскую дзейнасць Анатолій Мікалаевіч пачаў у 1997 годзе з пасады старэйшага інспектара, пасля быў пераведзены ў сектар крэдытавання насельніцтва інспектарам. Вырашыў удасканаліць свае веды ў банкаўскай сістэме і паступіў у Гомельскі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт, дзе атрымаў дыплом па спецыяльнасці “Мэнэнджмент. Банкаўская справа”. Праз пэўны час работніка запрасілі на пасаду загадчыка сектара карпаратыўнага бізнесу. Тры гады таму быў пераведзены на пасаду галоўнага спецыяліста сектара.

– Я люблю сваю працу. Мне падабаецца дынаміка, рух банкаўскага жыцця. Тут кожны супрацоўнік можа рэалізаваць свой патэнцыял. Галоўнае, каб было жаданне працаваць, самаразвівацца і паляпшаць тую справу, якой займаешся, – гаворыць банкаўскі работнік.

Суразмоўца адзначыў, што Цэнтр банкаўскіх паслуг – гэта дружная каманда прафесіяналаў. Акрамя таго, яго калегі – людзі з шырокім кругаглядам і творчым патэнцыялам.
Герой вядомы жыхарам раёна не толькі як выдатны спецыяліст – яго ведаюць і ў спартыўных колах Петрыкаўшчыны. Пра яго захапленне актыўнымі відамі адпачынку гаворыць і яго цудоўная фізічная форма. Амаль усе віды спорту падуласны нашаму земляку. Анатолій Мікалаевіч аматар лыжных прагулак. Пастаянны ўдзельнік раённых спаборніцтваў сярод работнікаў прадпрыемстваў горада і раёна.
Не дарма гавораць яго калегі, што працаваць з ім – адно задавальненне.Адданыя сваёй справеАктывістка, разумніца і проста прыгажуня

Свой прафесійны шлях Аляксандра Хальчэня пачынала на Петрыкаўшчыне. Дарэчы, з маім папярэднім суразмоўцам яны аднакласнікі – разам вучыліся ў першай гарадской школу. Пасля школы Аляксандра Васільеўна паступіла ў прафтэхвучылішча ў Гомелі, атрымала спецыяльнасць “Касір-кантралёр ашчаднага банка”. Першае месца работы – аддзяленне банка вёскі Капцэвічы. Ужо тады, на пачатку працоўнай дзейнасці, зарэкамендавала сябе як кампетэнтны, адказны супрацоўнік. Была запрошана на працу банкаўскім работнікам у раённы цэнтр. Гераіня мэтанакіравана паступіла ў Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, атрымала спецыяльнасць “Фінансы і крэдыты” і ўпэўнена падымалася па кар’ернай лесвіцы. Апошнія 12 гадоў Аляксандра Васільеўна на пасадзе ўпраўляючага аперацыйнай службай.
– Мне вельмі пашанцавала быць часткаю каманды людзей, якія любяць і ведаюць сваю справу, – сцвярджае суразмоўца.
Гераіня расказае, што ў яе абавязкі ўваходзіць кантроль і арганізацыя дзейнасці аддзела.
– Наша дзейнасць вельмі дынамічная, як і жыццё сучаснага чалавека, – дзеліцца думкамі суразмоўца. – Такі рытм патрабуе ад працаўнікоў банка і фінансавых работнікоў сабранасці, жадання рухацца наперад і заўсёды вучыцца новаму.
Знаходзіць Аляксандра Васільеўна час і “для душы”. Наведванне прыроды і дачы – гэта яе выбар адпачынку ад напружанай працы. Гармонія з прыродай расслабляе і знімае стомленасць.
Пры размове адзначаю для сябе тактычнасць, дабразычлівасць і абаяльнасць жанчыны. У той жа час адчуваюцца яе лідарскія якасці і неймаверная працаздольнасць. Каб дабіцца поспеху, патрэбна шмат працаваць, умець заўсёды і ва ўсім знаходзіць баланс, а галоўнае – любіць сваю справу.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о