У бібліятэцы аграгарадка Бабунічы ў форме дыялогавай пляцоўкі прайшла анлайн-сустрэча жанчын аграгарадка з рэдактарам аддзела часопіса “Алеся” Валянцінай Быстрымовіч.

Бібліятэкар Наталля Стракач прапанавала пачаць гутарку са слоў падзякі маці. Маці – галоўны чалавек у жыцці кожнага. Усім у сваім жыцці мы абавязаны ёй. Матулям прысвечана шмат кніг, вершаў …
На працягу ўсяго жыцця чалавек праносіць самыя цёплыя пачуцці да маці і светлыя ўспа-міны пра дом і бацькоў. Ужо 26 гадоў Дзень маці адзначаецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Дата правядзення свята прымеркавана да праваслаўнага свята – Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Анлайн-сустрэча напярэдадні свята
Свята заўсёды напоўнена віншаваннямі і словамі падзякі ў адрас жанчын, якія нараджаюць і выхоўваюць дзяцей. На сустрэчу прыехаў і старшыня сельсавета Сяргей Харланаў. Ён павіншаваў жанчын з Днём маці. Былі закрануты і пытанні ролі жанчыны – быць маці, жонкай, весці хатнюю гаспадарку. Аднак, роля жанчын у сучасным грамадстве ўзрастае. Жанчыны ўваходзяць у склад ураду, заканадаўчых органаў улады, кіруюць прадпрыемствамі, удзельнічаюць у грамадскім жыцці рэспублікі.
Удзельніцы дыялогавай пляцоўкі распавялі пра свае сем’і, дзяцей, працу, задалі пытанні рэдактару аддзела часопіса “Алеся” Валянціне Быстрымовіч. Валянціна Яфімаўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Ад імя жаночага часопіса “Алеся” яна павіншавала жанчын з Днём Маці і пажадала ім здароўя, міру і жаночага шчасця. Займальна распавяла пра свой часопіс, рубрыкі і конкурсы, падзялілася ідэямі, а таксама падарыла бібліятэцы сваю кнігу.
– “Алеся” – адзіны дзяржаўны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын у Рэспубліцы Беларусь. Мы пішам пра жанчын і для жанчын. Яго чыталі нашы маці, бабулі, чытаем мы. І я спадзяюся, будуць чытаць нашы дзеці. Шмат хто памятае яго пад назвай “Работніца і сялянка”, у лістападзе гэтага года яму споўніцца 97 гадоў. Калі мы прагледзім часопіс з першага нумара, перад намі адкрыецца жывая гісторыя нашай краіны, летапіс жыцця жанчын Беларусі. У лістападзе 1924 года, у Мінску, на Усебеларускім з’ездзе работніц і сялянак, дэлегаткі вырашылі, што патрэбен часопіс, які б аб’ядноўваў беларускіх жанчын, накіроўваў і асвятляў іх праблемы. Неўзабаве такое выданне выйшла. Гэта быў часопіс “Беларуская работнiца і сялянка”. Ён некалькі разоў мяняў назву, цяпер называецца “Алеся”.
Незвычайныя лёсы і яркія асобы, правілы утульнага дома, сакрэты стылю, вопыт сямейнага жыцця, карысныя парады, смачныя рэцэпты і многае іншае знахо-дзяць сваё адлюстраванне на старонках часопіса.
Заўсёды жадаю жанчынам жаночага шчасця. Дакладна ведаю, што яно ёсць. Я яго бачыла на свае вочы. Ёсць у мяне апавяданне “Жаночае шчасце бывае”, у якім жанчына, дачакалася мужа з фронту, і яны былі шчас-лівыя да канца жыцця. У сем-дзесят гадоў, яе вочы блішчалі тым светам, які могуць выпраменьваць толькі вочы шчаслівай жанчыны.
Так, галоўнае прызначэнне жанчын – гэта сям’я, дзеці.
У Беларусі створаны неабходныя ўмовы для паспяховай дзейнасці жанчын ва ўсіх сферах жыцця, – адзначыла ў час сустрэчы Валянціна Яфімаўна.
Прысутныя падзякавалі Валянціне Быстрымовіч за дыялог і выказалі надзею, што абавязкова сустрэнуцца яшчэ раз.

Валянціна АЗАР.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о