Нарыхтоўка кукурузнага сіласу для грамадскага пагалоўя ў раёне ў самым разгары. У сельгаспрадпрыемствах раёна на каралеву палёў робяць стаўку і надаюць ёй шмат увагі. Культуру патрэбна не толькі правільна вырасціць, а і якасна ўбраць, закласці ў траншэі.

Не першы год у лідарах на ўборцы стратэгічнай культуры Мікалай Кот, механізатар ААТ “Пціч-Агра”, які на сваім “КВК-800” нарыхтаваў 5877 тон зялёнай масы.
Мікалаю Міхайлавічу лёсам напісана стаць адным з лепшых меха-нізатараў раёна. Было з каго браць прыклад. Сам родам з Лучыцаў. Больш за сорак гадоў бацькі майго суразмоўцы адпрацавалі ў сельскай гаспадарцы. Прытым бацька працаваў на карманарыхтоўчых камбайнах. Ужо будучы падлеткам, Мікалай не раз суправаджаў бацьку на ўборку ўраджаю, быў частым госцем на мехдвары ў час рамонту тэхнікі, назіраў, цікавіўся, запамінаў. А пасля, праца механізатара стала яму такой блізкай і зразумелай, што звязаў з ёю сваё жыццё.

Робім стаўку на каралеву палёўКаля трыццаці гадоў Мікалай Міхайлавіч аддаў роднай зямлі.
– Увесь сельскагаспадарчы цыкл, з самага ранку да позняга вечара я за рулём сельскагаспадарчай тэхнікі. Пачынаючы з ранняй вясны з угнаення глебы будучых пасеваў, і заканчваючы позняй восенню ўборкай кукурузы, – пачынае размову камбайнер. – Болей за ўсё мяне прываблівае корманарыхтоўчая тэхніка.
Мікалай Міхайлавіч гаворыць, што кукурузу лічыць стратэгічнай культурай. Сёлета плошча, засеяная кукурузай на сілас у гаспадарцы складае 1238 гектараў – думалі, што летняя спёка істотна пазбавіць нас ураджаю зялёнай масы, – успамінае механізатар. – Шкада было і працы людзей. Але затым дажджы ўсёж зрабілі сваю справу і кукуруза, якая вельмі любіць вільгаць, напілася спаўна. У выніку зараз атрымліваем ураджай 100 цэнтнераў з гектара.

Механізатар лічыць, што гэта самы танны сакавіты корм. Ён лепш за ўсё падыходзіць для кармлення жывёлы ў зімовы перыяд. Галоўнае – хутка і ў той жа час, тэхналагічна правільна закласці сіласныя траншэі, забяспечыць запас сакавітых кармоў. Кіруецца сельгаснік у рабоце прынцапам – чым хутчэй залажыць яму, тым будзе якасней корм.
Мікалай Міхайлавіч гаворыць, што сваімі працоўнымі поспехамі імкнецца быць прыкладам для дзяцей. Сям’я перадавіка – радасць, апора і падстава для гонару. Жонка Кацярына настаўнік матэматыкі з адной з гарадскіх школ. Сыны Ілья і Міхаіл пасля заканчэння Сувораўскага вучылішча сталі студэнтамі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча. Дачка Маша – вучаніца гарадской школы.

І хаця ўсе дні аграрыя напоўнены клопатамі корманарыхтоўкі, думкі пра сям’ю саграваюць і падтрымліваюць у яго нялёгкай працы.

Святлана СОБАЛЕВА, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о